Удзельнік страйкаму на прадпрыемстве «Беларусьнафта» мае патрэбу ў дапамозе для найму адваката

  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць Краўчанка Сяргей. Я адзін з актыўных удзельнікаў страйкаму на прадпрыемстве «Беларусьнафта».

У 2015 годзе, пасля заканчэння політэхнічнага каледжа, я ўладкаваўся працаваць ратавальнікам-пажарнікам у МНС Беларусі. Але праз 3 гады – у 2018-м –праз нязгоду з кіраўніцтвам я звольніўся і стаў простым электраманцёрам на прадпрыемстве «Беларуснафта-Прамсэрвіс».

Пасля выбараў у жніўні 2020 года, калі 9, 10 і 11 чысла сілавікі рабілі абсалютнае беззаконне, я не змог застацца ўбаку. Мы з жонкай прынялі рашэнне хадзіць на маршы і ўдзельнічаць ва ўсіх магчымых актыўнасцях – стаяць у ланцугах салідарнасці, распаўсюджваць улёткі, расказваць блізкім і калегам пра тое, што адбываецца ў краіне.

Пасля незаконнай «інаўгурацыі» Лукашэнкі я запісаў відэазварот да калег у якім заклікаў іх не баяцца рэпрэсій, быць салідарнымі, актыўна выказваць сваю пазіцыю і ўдзельнічаць у забастоўках. Тое відэа выклікала рэзананс на прадпрыемстве, і начальства выклікала мяне на сход, каб зладзіць штосьці накшталт «таварыскага суду» ў найлепшых савецкіх традыцыях. Аднак калегі папярэдзілі мяне, што на самой справе пад выглядам «сходу» рыхтуецца маё затрыманне, і што «суткамі» я не абыдуся – мне свяціла крымінальная справа за заклік да забастоўкі.

Пасля гэтага са мной звязаліся прадстаўнікі фонду «Краіна для жыцця», пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні, якое рыхтуецца, і прапанавалі эвакуавацца ў Літву. Мы з жонкай усё ўзважылі, сабралі дзяцей, рэчы і з'ехалі ў невядомасць.

На новым месцы я займаўся тым, што даведваўся аб праблемах на сваім прадпрыемстве, звязваў людзей адно з адным, расказваў праўду пра тое, што адбываецца, і падрыхтоўваў глебу для агульнанацыянальнай забастоўкі. Было цяжка, бо паралельна трэба было яшчэ ўладкоўваць побыт і забяспечваць сябе і сваю сваю сям'ю. Але, на маю думку, атрымалася нядрэнна, бо многія хлопцы з прадпрыемства, у тым ліку дзякуючы маёй дапамозе, далучыліся да забастоўкі.

Цягам трох гадоў пасля вымушанай эміграцыі мая жонка і дзеці атрымалі ўцякацтва. Я на прытулак не падаваўся, бо тут дзейнічае правіла — чалавек, які чакае на ўцякацтва, не можа працаваць. А я сабе такога дазволіць не мог — трэба было забяспечваць сям'ю.

У 2023 годзе ў чэрвені я, як звычайна, падаўся на від на жыхарства па ўз'яднанні з сям'ёй. Аднак праз належны тэрмін чакання я не атрымаў адказу на сваё прашэнне. Каб закрыць пытанне, я прыйшоў у міграцыю, дзе мне безальтэрнатыўна сказалі падавацца на ўцякацтва. У той самы дзень мяне затрымалі на 48 гадзін і паведамілі, што я з'яўляюся пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. Пасля гэтага мяне вывезлі ў лагер для ўцекачоў, дзе адбыўся суд, пасля якога мяне адпусцілі дадому чакаць рашэння па запыце на ўцякацтва. Яшчэ праз паўгода мне прыйшла адмова – справа ў тым, што з 2015 па 2018 год я працаваў ратавальнікам-пажарнікам.

Ужо больш за 7 месяцаў я знаходжуся без працы і вымушаны прасіць дапамогі, каб наняць адваката і аспрэчыць прынятае рашэнне.

Сума збору:

€3000
такую суму запытаў адвакат, які будзе дапамагаць з апеляцыяй і весці справу.

:
€ 3 030
Збор завершаны. Сабрана: € 3 030