Дапамога сям'і Паркун, якія былі вымушаныя з'ехаць праз крымінальны пераслед

  • Гісторыя

Мы не збіраліся пакідаць Беларусь. Не хацелі пакідаць без дапамогі нашых сяброў-палітвязняў, аднак нас змусілі да пераезду праз пагрозу адабрання дзяцей ад сям'і.

Я выходзіла на ўсе акцыі пратэсту з 1996 года — моманту незаконнага рэферэндуму. 2020 падарыў надзею, што нас большасць і мы зможам перамагчы. Мы з сям'ёй бралі актыўны ўдзел ва ўсіх дваровых ініцыятывах і хадзілі на ўсе маршы. Першапачаткова нас не затрымлівалі. Аднак мы патрапілі пад назіранне, мяркую, ў той момант, як я прыйшла ў школу, дзе вучацца мае дзеці, і заявіла, што буду назіральніцай. Таму на СНС мы трапілі хутка і з парушэннямі заканадаўства.

Тэрмінова пакінуць Беларусь былі вымушаныя пасля таго, як быў узламаны мой акаўнт на Facebook.
Мне былі прадстаўлены скрыны з маёй старонкі з абвінавачваннямі, што я была арганізатаркай масавых пратэстаў і заклікала выходзіць. У гэты ж дзень я даведалася, што рыхтуюцца забраць дзяцей і пазбавіць нас з мужам бацькоўскіх правоў.

Мы прынялі рашэнне тэрмінова з'яжджаць. З'ехалі толькі з заплечнікамі. Назапашванняў таксама не было. Наша сям'я шматдзетная і многія гады мы жылі ад заробку да заробку. Цяпер трэба наладжваць жыццё нанава ў Польшчы: зняць кватэру, знайсці працу, адправіць дзяцей у школу. Будзем удзячныя кожнаму, хто дапаможа нам.

Якая сума неабходна?

3000 € — арэнда кватэры; падрыхтоўка дакументаў; падрыхтоўка дзяцей у школу.

:
€ 1 760
Збор завершаны. Сабрана: € 1 760