9.08.2020г. Я з жонкай каля 21.00 паехалі на Нямігу, крыху пазней нас адціснуў АМАП на мосце каля царквы.
Калі іх стала вельмі шмат, пайшлі адразу пярцовыя балоны, мы патрапілі першыя, бо стаялі ў счэпцы. Прыйшлося аддаліцца з дапамогай іншых людзей бліжэй да опернага тэатра. Але як толькі мы пачалі адыходзіць — паляцелі светлашумавыя гранаты.
Хвілін 20 перадыхнуўшы і адыходзячы ад пярцовага газу і грукату гранат мы рушылі да Стэлы, толькі з другога боку. Але і там нас чакалі. Толькі іх там было ў 2 разы больш, нашыя ўсе падцягваліся і падцягваліся. На вока было каля 2000 чалавек, я ніколі не забудуся і на дадзены момант, нешта на душы тое, што не магу выказаць словамі.
У тую секунду ўбачыў тое, чаго не бачыў ніколі ў жыцці і не думаў, што ўбачу. На маіх вачах хлопец нёс бутэльку вады АМАПаўцам. Адкрыліся шчыты, яго збілі з ног, ён стукнуўся галавой аб асфальт.
Крыкі, кроў. Я крычаў — «Што вы робіце?».
Пачалі страляць. Побач чалавек, хто быў каля мяне, упаў і крычаў, трымаючыся за нагу. Я зразумеў, што пачалі страляць гумавымі кулямі. Падняў чалавека пад руку і сказаў — «Давай, паляцелі або заб'юць». Былі чутныя глухія воплескі і ў дзелі секунды я адчуў тупы боль у раёне лапаткі, але ад шоку так і не зразумеў што гэта. Калі перавёў чалавека праз дарогу, зразумеў, што паліць плячо. Людзі падбегшы да нас, акружылі і пачалі даставаць ваду. Зразумеў толькі тое, што на мне кроў.
Але было не да гэтага, бо я бачыў, што яны наступалі і яны бралі ўсіх запар. Трэба было ісці.
Да гэтага я дамовіўся, каб жонка мяне чакала каля казіно, недалёка ад Стэлы. Там і сустрэліся з ёй, калі яна мяне ўбачыла, то сказала — «Тэрмінова дадому!».
Я з ёю пагадзіўся. Таму што і страшна было, і разумеў, што сілы мае канчаецца. Дабіраліся дадому пешшу закуткамі. Усюды каралі, чутныя крыкі, выбухі. Дабраліся дадому каля 5 раніцы.
Калі прачнуўся, дык я не мог устаць. Лапатка сіняя, ногі баляць ад фізічнай нагрузкі.
На Акрэсціна быў 3 разы. Пахаванне Ромы Бандарэнкі, 13 верасня, на Маршы Герояў. Блакаванне дарогі на ст.метра Пушкінская.
22 верасня за намі прыехалі дадому. Арышт нас, маёмасці і тэлефонаў. ПП, абарона мемарыяла Бандарэнкі начамі. А потым, пасля пахавання, мяне і прынялі на ПП з народным сцягам Пагоня і белымі кветкамі за што і атрымаў пару разоў, але не выпускаў з рук кветкі. З імі і ў камеры быў.
Я не паспеў пакласці кветкі для Рамана, якія дала мне жонка.
Потым Баранавічы, СІЗА, уцёкі.
Я хачу яшчэ выхаваць і ўбачыць дзяцей сваіх дарослымі, годна выдаць замуж дачок і сына жаніць.
І вырашыў здацца сам. З'явіўся ў галоўнае ўпраўленне СК РБ па г.Мінску, дзе і быў арыштаваны 29.04.21. Пасаджаны ў СІЗА 1 г. Мінска, у камеру асаблівага рэжыму для асобаў ужо асуджаных. Камера 51. На дзень свайго нараджэння ў мяне і ў жонкі быў суд 12.07.2021г.
Не забудуся, нават калі б і захацеў забыцца. Па 3 гады абодвум.
Паставілі сям'ю на сацыяльна небяспечнае становішча. Школа знаходзіць у кожнай дробязі мінусы. Мы ў балоце і ёсць тыя, хто нас топіць. Але ёсць тыя, хто руку нам падае і не баіцца пайсці з намі наступным разам у гэтае балота.
Гэта не абыякавыя Беларусы і я ганаруся, што я Беларус!
Якая сума неабходна?
550 € — на зімовае адзенне, за камунальныя паслугі, на харчаванне, пражыванне ў ВУАТ-9, праезд у паліклініку.