У 2020 годзе я брала ўдзел у мірных пратэстах і валантэрыла ў арганізацыі, якая ладзіла збор прадметаў першай неабходнасці для затрыманых. Сканчвала ўніверсітэт (з якога мяне адлічылі «па палітычных прычынах»), працавала і верыла ў лепшае.
У сярэдзіне 2021 года на мяне была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 342 ч.1 за фатаграфію, зробленую журналістамі на маршы ў жніўні 2020 года. Нічога не падазраючы, я была затрымана супрацоўнікамі ГУБАЗіК і была адпраўлена на Акрэсціна.
Не магу ўдавацца ў падрабязнасці, што адбывалася на Акрэсціна, бо дагэтуль мне сняцца жахі і мне цяжка ўзгадваць тое, праз што я прайшла (як і многія беларусы). Дзякуючы маёй сям'і, праз тыдзень мяне адпусцілі пад заклад да бацькоў дадому.
Мною было прынята рашэнне збегчы з краіны, бо ні псіхалагічна, ні эмацыйна заставацца там я больш не магла. Пастаянныя званкі са следчага камітэта, выклікі на допыты і рэальная пагроза паўторнага пазбаўлення волі. Мне давялося экстрана рэлакавацца з адным заплечнікам за плячыма. Шмат фінансаў пайшло на маё лекаванне пасля Акрэсціна, праз вечны холад ў мяне запаліліся ныркі.
Затым быў пераезд, новыя краіны, арэнда жылля. Я старалася спраўляцца самастойна, але самае складанае чакала мяне наперадзе. Далей пачаліся суды над бацькамі, якія праходзілі па маёй крымінальнай справе. Акрамя судоў — пастаянныя выклікі ў СК і на допыты. Пакінуць краіну бацькі не могуць праз накладзеныя штрафы і бабулю-інваліда.
Сумы, якія неабходна выдаткаваць на адвакатаў, штрафы і пераезд — велізарныя для маёй сям'і. Прашу аб падтрымцы, каб мы маглі аплочваць адвакатаў.Праз вялізныя штрафы бацькам цяпер вельмі складана, плюс да ўсяго — на іх забеспячэнні чалавек з інваліднасцю.
Якая сума неабходна?
2000€ — дапамога бацькам з аплатай адваката; матэрыяльная дапамога ў сувязі з пераездам.