Дапамога для збору перадач палітвязню

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Нашая сям'я адна з тысяч, хто пацярпеў ад незаконных дзеянняў рэжыму. Я страціла працу, а муж знаходзіцца ў зняволенні ад жніўня 2020 года. Асуджаны на 4 гады ўзмоцненага рэжыму. Мы не актывісты і не вядомыя блогеры, але таксама маем патрэбу ў дапамозе. На жаль, у родных няма магчымасці дапамагаць яму. Усе фінансавыя выдаткі ўпалі на мае плечы.

Па сённяшні дзень я спраўлялася дзякуючы шматлікім добрым людзям, але цяпер і ў іх няма магчымасці дапамагчы. За апошні год у мужа пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем. Акрамя рэгулярных перадач яму патрабуецца медыцынская бандэроль. За час знаходжання ў калоніі ён правёў 97 сутак у ШІЗА, што вельмі адбілася на ягоным здароўі.

Дзякую кожнаму, хто адгукнецца і дапаможа нашай сям'і. Беражыце сябе ў такі цяжкі час для кожнага з нас.

Якая сума неабходна?

1030 € — На рэчавую і медыцынскую бандэроль.

:
€ 1 105
Збор завершаны. Сабрана: € 1 105