Падтрымка эвакуаваных культурных актывістаў Папы Бо і Макса Крука

  • Гісторыя

У верасні 2021 года вядомыя беларускія дзеячы культуры — Багданаў Аляксандр, больш вядомы як Папа Бо (культурны мэнэджар, арганізатар, прадусар, дыджэй) і Крук Максім (сцэнограф, мастак-дэкаратар) — былі жорстка затрыманыя па палітычна матываванай крымінальнай справе за ўдзел у мірных пратэсных акцыях 2020 года ў Менску. Падчас затрымання ім давялося перажыць моцнае збіццё і канфіскацыю прафесійнай тэхнікі. Пад ціскам з імі былі запісаныя «пакаяльныя» відэа, змест якіх не адпавядае рэчаіснасці. Пасля чаго ў Савецкім РУУС г. Менска былі сфабрыкаваныя дзве справы на кожнага аб адміністрацыйных правапарушэннях (па артыкулах 19.11 і 24.3), па якіх суд скараў да арышту на 12 сутак. Пасля адбывання сутак, Максім і Аляксандр былі перазатрыманыя па артыкуле 342 КК РБ за ўдзел у пратэстах 2020 года. Былі прызнаныя палітвязнямі. Да суда ўтрымліваліся 2,5 месяцы ў следчым ізалятары (СІЗА №1 г. Менска). Пасля вынясення прысуду 17.12.2022 (3 гады «абмежавання волі з накіраваннем») былі вымушаныя пакінуць РБ.

Відэа, за якія культурных актывістаў скаралі на 3 гады «хіміі» з накіраваннем:

https://youtu.be/lPA0zKRBlk8?t=3826

https://youtu.be/2HkrYAM941s

Апынуўшыся ў бяспецы, разам з камандай аднадумцаў 20 сакавіка 2022 года яны правялі ў Тбілісі паспяховую падзею Belarus Outside Sound System, якую наведала больш за 600 беларусаў і на якой было сабрана больш за 3500 еўра для дапамогі дзецям Украіны https://youtu.be/UqL5Jb5mN0Q. У планах і актыўнай распрацоўцы арганізацыя маштабных дабрачынных падзей у розных кутках свету для кансалідацыі беларускай дыяспары, збор сродкаў для дапамогі Украіне, падтрымкі беларускіх палітвязняў, у тым ліку рэпрэсаваных беларускіх дзеячоў культуры, вынясенне беларускай позвы ў поле зроку мясцовых актыўных суполак, дэклараванне тэзісаў «Беларусы – не хаўруснікі беларускай улады»,  «Беларусы – катэгарычна супраць вайны». Для актыўнага планавання і рэалізацыі дзеянняў культурнага супраціву хлопцам неабходная фінансавая падтрымка. Рабі — будзе!

Якая сума неабходна?

4000 € — пакрыццё першасных патрэб пры ўладкаванні ў новай краіне; арэнда жытла; аплата камунальных выдаткаў.

:
€ 1 545
Збор завершаны. Сабрана: € 1 545