Дапамога на лекаванне і рэабілітацыю актывіста з Бярозаўкі

  • Гісторыя

Сяргей Пантус, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі. За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднага горада. Разам з Вітольдам Ашуркам (які пазней быў забіты ў калоніі) яны ўдзельнічалі і ў палітычных кампаніях, вырашалі экалагічныя праблемы роднага горада і займаліся ўшанаваннем памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага.

У канцы 2021 года пад пагрозай крымінальнага пераследу з палітычных прычынаў Сяргей быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і апынуўся ў Беластоку. Там ён да апошняга часу працаваў на будоўлі.

19 чэрвеня яму стала блага на працы, ён страціў прытомнасць. У лякарні не адразу, але паставілі дыягназ – разрыў анеўрызмы судзінаў галаўнога мозга. Сяргею зрабілі некалькі аперацыяў і ўвялі на некалькі дзён у штучную кому.

Цяпер Сяргей ачуняў, але цяпер яго чакае працяглае лекаванне і рэабілітацыя (мінімум паўгады). У гэты час ён не зможа працаваць і забяспечваць сябе.

Сумма сбора:

€8250
Рэабілітацыя працягнецца мінімум 6 месяцаў. У гэты час працаваць Сяргей не зможа, патрэбы па мінімуме.

Кватэра: прыкладна 473 еўра на месяц×6=2838
Ежа па мінімуме 450 еўра ў месяц х 6 = 2700
Першы курс рэабілітацыі бясплатны, далей па 563 еўра ў месяц, прынамсі тры рэабілітацыі = 1689
+ лекі (пакуль сумы невядомыя)

:
€ 10 541
Збор завершаны. Сабрана: € 10 541