Падтрымка палітвязня Юрыя Палюховіча

  • Гісторыя

Першы раз Юрыя Палюховіча затрымалі ў сакавіку 2021 года па артыкуле 369. 13 ліпеня 2021 года суддзя Турсевіч прысудзіў яму тры гады хатняй «хіміі».

На наступны дзень мужчыну затрымалі па той самай справе, бо знайшлі яшчэ адзін «эпізод». На гэты раз Юрыя скаралі да трох гадоў «хіміі» з накіраваннем у ВУАТ, а таксама — дадалі неабходнасць выплаты кампенсацыі ў памеры 1000 рублёў для міліцыянта, які быў абражаны.

Цяпер, пакуль Юры адбывае пакаранне ў Мазыры і працуе амаль за бясплатна ў калгасе, супраць яго фабрыкуецца яшчэ адна крымінальная справа за 2020 год. На жаль, заробку ў калгасе не хапае на аплату пражывання ў папраўчай установе, ежу і паслугі адваката, які кожны раз ездзіць у Мазыр з Менска. Грошы за машыну, прададзеную да прысуду — ўжо скончыліся, а маці-пенсіянерка дапамагчы матэрыяльна не можа. Для таго, каб аплаціць паслугі адваката, Юры мае патрэбу ў вашай падтрымцы.

Якая сума неабходна?

1030 € — аплата паслуг адваката; харчаванне і пражыванне ў папраўчай установе.

:
€ 928
Збор завершаны. Сабрана: € 928