Майго блізкага чалавека затрымалі ў 2022 годзе. Затрымалі першапачаткова і прад'явілі абвінавачанне па адным артыкуле, падчас следства дадалі яшчэ 2 артыкулы. Суд вынес прысуд на працяглы тэрмін.
Я ўзяла на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з аплатай паслуг адваката, перадачай пасылак і перадач і іншымі аплатамі. У мяне на ўтрыманні 2 дзяцей, малодшай менш за год, старэйшая вучыцца ў школе, на дадзены момант знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку. Усе адкладзеныя грошы пайшлі на аплаты, найперш адвакату, сума вялікая для мяне. На дадзены момант адвакат яшчэ працуе, маецца быць апеляцыя. А далей неабходна падтрымаць перадачамі ў ВК. Прашу дапамагчы з кампенсацыяй паслуг адваката.
Якая сума неабходна?
1500 € — неабходныя на кампенсацыю паслуг адваката і падтрымліваць перадачамі ў ВК блізкага.