Я жыў ва Уруччы. 11.08.2020, пасля сутыкнення, я вырашыў не ісці дадому і паехаў на працу. Застаўся там на ноч і чуццё мяне не падвяло. Раніцай стэлефанаваўся з суседам і даведаўся, што да мяне дадому ламаліся тры сілавікі. Гэты дзень стаў для мяне апошнім у Беларусі. Цяпер жыву (ці правільней будзе сказаць выжываю) ў Сакартвэле. Працую ў сэрвісе па рамонце і абслугоўванні кампутарнай тэхнікі. 200 $ каштуе самае таннае жыллё, а зарабляю я прыкладна столькі ж. Рэальна галадаю. Востра стаіць пытанне аб высяленні праз запазычанасць. У Сакартвэле працы практычна няма.
Шкада, я не ведаў аб гэтым да выезду. Амаль тры гады нікуды не звяртаўся. Сабраў усе зберажэнні, якія толькі змог, пазычыў, у каго толькі змог, і выжыў амаль тры гады. Маю патрэбу ў дапамозе для пагашэння запазычанасці за жыллё.
За кожны грош зраблю справаздачу. Кожнае сваё слова гатовы пацвердзіць. Буду ўдзячны любой дапамозе.
Якая сума неабходна?
1030 € — Запазычанасць за жыллё.