Мой старэйшы сын гэтак жа, як і я — не можа вярнуцца ў краіну, праз гэта знаходзіцца ў клінічнай дэпрэсіі і мае патрэбу ў працяглай рэабілітацыі. Малодшы сын — мае нейрадэрміт, які пачаўся пасля майго арышту і да гэтага часу знаходзіцца ў актыўнай фазе.
Мяне затрымалі за публікацыю відэа ў ФБ, Цік-току, якія я здымала, адлюстроўваючы рэальную сітуацыю ў РБ. Я была незалежнай назіральніцай на выбарах у жніўні 2020 года і выказвала сваю пазіцыю супраць дыктатуры і вайны ва Украіне. Маё затрыманне суправаджалася збіццём і фізічным гвалтам, а таксама — запалохваннем мяне працяглым тэрмінам па маёй справе і справе майго сына.
Я прасядзела на Акрэсціна, а потым — на Валадарскага больш за 3 месяцы. Была асуджана на 3 гады хатняй «хіміі», а таксама — пастаўлена на ўлік як асоба, схільная да экстрэмісцкай дзейнасці. Арыштаваная мая маёмасць, а малодшае дзіця выключылі з гімназіі.
Уцёкшы з краіны, я засталася без сродкаў на існаванне і магчымасці іх зарабіць у статусе чакання МА. Я вымушана пражываю ў Беластоку, ў агульным доме з траўміраванымі вайной і рэпрэсіямі людзьмі. Не маю магчымасці зняць сабе жыллё і наладзіць самастойны побыт. Буду вельмі ўдзячная кожнаму за праяўленую салідарнасць.
Якая сума неабходна?
3100 € — арэнда жылля; аплата навучання ва ўніверсітэце; неабходнае адзенне для дзяцей.