Алег Кірлік, як і многія беларусы, быў вымушаны з'ехаць з Беларусі ў Польшчу пасля падзеяў 2020 года. Тут ён атрымаў міжнародную абарону і ўладкаваўся на дзве працы — электрыкам і кур'ерам. Жыў у хостэле.
У лістападзе 2023 года, падчас дастаўкі чарговай замовы, Алег не ўпісаўся на скутэры ў паварот і ўрэзаўся ў слуп. Удар быў вельмі моцным і прыпаў на плячо, аднак здымак рукі паказаў, што пералому няма.
Праз некалькі дзён боль у руцэ ўзмацніўся. Як расказвае сам Алег, “любы дотык рукі, нават кроплі дажджу, прычынялі боль”. Страхоўкі ў Алега не было. Неабыякавыя людзі дапамаглі яму сабраць суму на дадатковае абследаванне, якое паказала, што пашкоджаны або разарваны нервовыя вузлы ў плячы, з-за чаго пачалася атрафія мышцаў, і Алег можа застацца без рукі. Неабходна пачаць рэабілітацыю як мага хутчэй (і страхавая медыцына тут не вельмі пасуе праз доўгія тэрміны), каб захаваць як мага больш функцый рукі.
(BYSOL мае ўсе пацвярджальныя медыцынскія дакументы).
З дзяцінства Алег рос без бацькоў, і адзіная яго падтрымка — гэта ягоны брат. Алег цяпер не можа працаваць, і брат дапамагае яму з жыллём і прадуктамі. Але дазволіць сабе неабходнае лячэнне хлопцы не ў стане, таму звяртаюцца да вас за дапамогай.
Сума збору:
€15000
Неабходны комплекс працэдур для аднаўлення:
- высокаэнэргетычная лазерная тэрапія;
- электратэрапія, якая стымулюе працу цягліц і рэгенерацыю нерваў;
- магнітатэрапія;
- гідратэрапія (гідрамасаж);
- кароткахвалёвая дыятэрмія, пры якой выкарыстоўваецца цяпло для памяншэння болю, паслаблення і падтрымкі рэгенерацыі;
- кінэзіятэйпаванне, якое замацоўвае эфект іншых метадаў лячэння;
- кінэзітэрапія (рухальная тэрапія);
- мануальная тэрапія
Адзін дзень рэабілітацыі каштуе прыкладна €120.
У месяц трэба 10-12 дзён.
Агулам €15000.