Дапамога для Аксаны

  • Гісторыя

Як і многія іншыя, я ўнікла ў сітуацыю ў краіне, пачынаючы са жніўня. Падтрымлівала ўсіх беларусаў у гэтай барацьбе, стоячы ў ланцугах салідарнасці.

Канешне, гэта не засталося без увагі з боку дзейнага рэжыму. 25 сакавіка ў маю кватэру пастукаў ДФР. Прыйшоўшы з ператрусам, у мяне канфіскавалі тэлефоны і тэхніку. Пасля чаго я сама апынулася на допыце.

У выніку, як высветлілася, я праходзіла сведкам па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. На шчасце, мяне адпусцілі да суда, бо ў мяне дзіця 14 гадоў.

Таксама судом мне быў прысуджаны максімальны штраф у памеры 100 б.в. па артыкуле аб парушэнні парадку арганізацыі або правядзенні масавых мерапрыемстваў. Уся канфіскаваная тэхніка да гэтага часу знаходзіцца ў СК.

Я прашу падтрымаць мяне і аказаць пасільную дапамогу ў сітуацыі, якая склалася!

Якая сума неабходна?

480 еўра — фінансавая дапамога.

:
€ 478
Збор завершаны. Сабрана: € 478