Ён — былы дэсантнік. Прайшоў 15 лістапада праз увесь Салігорск з БЧБ сцягам. Завялі крымінальную справу. Атрымаў тры гады калоніі агульнага рэжыму і 2000 бел.руб матэрыяльнай кампенсацыі «пацярпеламу» за супраціў падчас затрымання супрацоўнікам РАУС. На дадзены момант знаходзіцца ў калоніі агульнага рэжыму №3, пасёлак Віцьба.
За два месяцы два разы знаходзіўся ў ізалятары, пасля чаго яго перавялі ў памяшканне камернага тыпу. З канца лета родныя не атрымліваюць званкоў, ліст прыйшоў адзін раз больш чым за тры месяцы.
Спатканне з роднымі яму не падпісваюць. Садзілі ў ізалятар, як нам расказалі, за тое, што патрабаваў спаткання.
Сродкі патрэбны для дапамогі яго сям'і. Маці жыве адна.
Якая сума неабходна?
550 € — на пасылкі прадуктаў і рэчаў, адпраўка 60 рублёў штомесяц на пакупкі ў калоніі.