Дапамога былой палітзняволенай Наталлі Сцепанцовай

  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне завуць Наталля.

У 2021 годзе я была асуджаная за каментар у канале «Карнікі Беларусі» па 369 артыкуле (арт. 369 КК РБ – абраза прадстаўніка ўлады) на год «хатняй хіміі». Аднак пракурор палічыў гэтае пакаранне мяккім і падаў пратэст, пасля якога пакаранне мне замянілі на 2 гады рэальнай «хіміі».

Існуе 2 віды «хіміі»: хатняя і звычайная.
«Хатняя хімія» — гэта від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. У асуджанага ёсць графік, як для працы, так і для асабістых спраў, у тым ліку паход у краму або выкід смецця. З праверкай міліцыянты могуць прыходзіць штодня і ў любы час.
«Звычайная хімія» — гэта від пакарання, калі асуджанага адпраўляюць у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Людзі жывуць у карпусах, падобных да інтэрнатаў. Яны знаходзяцца пад пастаянным наглядам і абавязаны выконваць правілы ўнутранага распарадку, пры гэтым плацяць за пражыванне, купляюць ежу за свой кошт, самі рыхтуюць, пяруць і прыбіраюць. Пры гэтым усе асуджаныя абавязаны працаваць, часта іх накіроўваюць на нізкакваліфікаваную і малааплатную працу.
Заўвага BYSOL

У пачатку снежня 2023 года мусіў скончыцца тэрмін майго зняволення. Здавалася, што вось яна — воля, такая доўгачаканая і заканамерная. Аднак я не ўлічыла, што знаходжуся ў краіне, дзе ў адносінах да палітвязняў справядлівасць і закон не працуюць. За 2 дні да вызвалення сваякі паведамілі мне, што ў маёй хаце быў ператрус. А выйшаўшы на волю я даведалася, што на мяне заведзена новая крымінальная справа па артыкулах 356, 357 і 368 (арт. 356 КК РБ — здрада дзяржаве, 357 — змова або іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады, 361 — заклік да санкцый), і што мне пагражае новы тэрмін у 15 год. А крыху пазней усе мае рахункі былі заблакаваныя, таму я засталася без сродкаў.

Усвядоміўшы, што мяне зноў спрабуюць пазбавіць волі, я вырашыла ўцякаць з краіны. Пры падтрымцы каманды BYSOL я выехала ў іншую краіну. Але ёсць праблема: праз экстраны выезд ў мяне няма працы і амаль няма грошай. Каб працаўладкавацца, мне трэба падцягнуць ангельскую мову і прайсці курсы перапрафілявання.

Прашу ў вас дапамогі, бо калі я ня здолею хутка вырашыць сваіх праблемаў, то я буду вымушаная вярнуцца ў Беларусь, дзе мяне хутчэй за ўсё чакае турма.

Сума збору:

€2450

€1000 — аплата жылля на месяц (з улікам абавязковай сумы дэпазіту)
€300 — харчаванне
€750 — моўныя курсы
€350 — курсы па перапрафіляванні
€250 — падушка бяспекі

Сабрана:
€ 2 751 з 2 450