Дапамога Яўгену Новіку

  • Гісторыя

Мая гісторыя бярэ свой пачатак 9 жніўня 2020 г. Тады, пасля абвяшчэння вынікаў выбараў я выйшаў на мірную акцыю пратэсту з-за нязгоды з самавольствам з боку ўладаў. Той вечар для мяне скончыўся збіццём супрацоўнікамі МУС і і кулявым раненнем (наступствы на фота). Пасля я тыдзень праляжаў у шпіталі, за гэты час у мяне было тры аперацыі. Пасля шпіталя я напісаў заяву ў міліцыю аб нанесеных мне калецтвах, але праз час яго адхілілі. А ў адказ на мяне завялі крымінальную справу аб замаху на супрацоўнікаў АМАП і аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Мяне пачалі пераследваць: шукаць па месцы прапіскі і патрабаваць з'явіцца для дачы паказанняў. Тады я і прыняў рашэнне з'ехаць з краіны, бо была рэальная пагроза майму жыццю і свабодзе. У дадзены момант я маю патрэбу ў матэрыяльнай падтрымцы для афармлення дакументаў, каб пачаць новае, нармальнае жыццё ў чужой краіне. Цяпер у мяне ўжо ёсць працадаўца, які гатовы прыняць мяне, засталося толькі аформіць усе неабходныя дакументы.

Прашу вашай дапамогі! Дзякуй за падтрымку!

Якая сума неабходна?

120 еўра — афармленне ВНЖ
30 еўра — даведка аб несудзімасці
30 еўра — даведка з біржы працы
100 еўра — асабістыя выдаткі, на час пакуль ідзе працэс афармлення і да першай з/п.

разам: 280 эўра

:
€ 280
Збор завершаны. Сабрана: € 280