Гэты збор ладзіць Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі для пацярпелага Мікалая Папельскага. Мікалая затрымлівалі двойчы, і кожны раз ён падвяргаўся збіццю, здзекам, катаванням і жорсткаму абыходжанню. Ніжэй прыведзенае падрабязнае апісанне затрыманняў.
Першае затрыманне:
11 жніўня 2020 года Мікалай быў спынены супрацоўнікамі ДАІ на праспекце Незалежнасці за сігнал і сцяг БЧБ у машыне. Прыехалі супрацоўнікі АМАП, выцягнулі яго з машыны, надзелі сцяжкі, паклалі на асфальт. У аўтамабілі разбілі шкло, пракалолі колы, парэзалі правады. Стрэлілі 2 разы ў спіну з траўматычнай зброі. Закінулі ў мікрааўтобус на падлогу, селі зверху. Збівалі дубінкамі, кулакамі, нагамі. Наносілі ўдары па галаве і ўсім целе. Прывезлі ў Маскоўскае РУУС. Супрацоўнікі АМАП сталі ў калідоры і збівалі Мікалая дубінкамі. Ён правёў усю ноч у актавай зале, лежачы на падлозе ў сцяжках. Падога была ў крыві. Раніцай прыехалі аўтазакі і адвезлі ў Акрэсціна, ІЧУ. Ва ўнутраным двары мужчыну паставілі на калені, галавой у асфальт, ён прастаяў у так паўдні. Пасля загадалі бегчы, супрацоўнікі ІЧУ і АМАП сталі ў калідор і збівалі дубінкамі. Змясцілі ў перапоўнены прагулачны дворык, дзе ўтрымлівалася 78-87 чалавек. Суткі без ежы і вады (4 боханы хлеба і 1,5 літра вады на 87 чалавек). Двое сутак Мікалай амаль не спаў — не было месца. Суд: 10 сутак адміністрацыйнага арышту, артыкул 19.1 (арт. 19.1 КаАП РБ – дробнае хуліганства). 13 жніўня 2020 года пагрузілі ў аўтазак, паставілі на калені з апушчанай уніз галавой. Этапавалі ў ЛПП г. Слуцк. Адпусцілі 14-га жніўня.
Наступствы збіцця:
Два месяцы Мікалай не мог працаваць, было балюча варушыцца. Выбілі пярэднія зубы. Спіна, ягадзіцы і ногі былі цалкам сінія. Разбітая галава ў патылічнай частцы. Сіняк пад вокам, апухлы нос (загойваўся два тыдні).
Другое затрыманне:
У другі раз Мікалая затрымалі 3 сакавіка 2022 года ў машыне ў двары каля дома васьмю ўзброенымі супрацоўнікамі (са шчытамі, у бронекамізэльках, у масках, з пісталетамі і драбавіком). Скруцілі, надзелі кайданкі, закінулі ў мікрааўтобус. Супрацоўнік ГУБАЗіК пагражаў прастрэліць калені. Выбілі дзверы ў кватэры, зладзілі ператрус. Затым мужчыну даставілі ў аддзяленне ГУБАЗіК. Білі па баках, пад дых, па лытках. Прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа». Даставілі ў Акрэсціна, ЦІП, утрымліваўся ў дрэнных умовах. Суд: 10 сутак адміністрацыйнага арышту (за непадпарадкаванне супрацоўнікам). Пасля вызвалення быў дастаўлены ў Заводскае РУУС, дзе сфабрыкавалі новы пратакол за хуліганства (нібыта махаў рукамі, гучна крычаў і паводзіў сябе агрэсіўна). Суд: 7 сутак адміністратыўнага арышту. Дрэнныя ўмовы ўтрымання ў Акрэсціна, ЦІП.
На сённяшні дзень стан здароўя Мікалая выклікае занепакоенасць. Лекары выявілі гематому ў яго галаўным мозгу. Мужчыну пераследуюць галаўныя болі. Адзін раз ён страціў прытомнасць за стырном і трапіў у аварыю. У выніку яму прыйшлося звольніцца з працы, бо Мікалай больш не можа працаваць кіроўцам. Акрамя гэтага, Мікалаю выбілі пярэднія зубы, і зараз ён займаецца іх аднаўленнем.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі заклікае вас дапамагчы Мікалаю аднавіцца пасля перанесеных выпрабаванняў і жорсткага абыходжання. Вашы ахвяраванні дапамогуць Мікалаю
- атрымаць неабходнае лячэнне, каб пазбавіцца наступстваў гематомы ў галаўным мозгу
- завяршыць аднаўленне выбітых зубоў
- падтрымаць мужчыну ў гэты складаны перыяд, пакуль ён не зможа вярнуцца да нармальнага жыцця
Сума збору
€4100
€3500 – аднаўленне ніжняй сківіцы
€200 – МРТ
€100 – энцэфалаграма
€300 – кансультацыі лекара і абследванне