На пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча

  • Гісторыя

У віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень Мікалай Клімовіч. Нягледзячы на ​​тое, што «суддзя» і «пракурор» былі ў курсе цяжкіх захворванняў Мікалая, ураджэнца Пінска адправілі за краты.

Нягледзячы на ​​другую групу інваліднасці, цяжкую аперацыю на сэрцы і інсульт, «суддзя» Андрэй Бычыла вынес прысуд у два гады калоніі за смайлік пад карыкатурай на Лукашэнку, апублікаванай у «Аднакласніках». Дзяржабвінаваўцам на працэсе выступіў пракурор Ілля Гузарэвіч. У апошнім слове палітвязень заявіў:

«Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцнадзейных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяцы».

На жаль, Мікалай меў рацыю. У калоніі ён пражыў толькі некалькі тыдняў.
Фонд BYSOL аб'яўляе збор на пахаванне Мікалая і заклікае ўшанаваць памяць ахвяры рэжыму.

Якая сума неабходна?

4000€ – Неабходная сума пойдзе на пакрыццё выдаткаў звязаных з пахаваннем і пашанай памяці Мікалая.

:
€ 4 833
Збор завершаны. Сабрана: € 4 833