У прыгожым горадзе Гомелі жыў хлопчык Мікіта. Жыў добра. Марыў, катаўся на веласіпедзе, купаўся ў мясцовым возеры. Ён ніколі не мог сабе ўявіць, што прынясе яму і яго бацькам жнівень 2020 года.
У адзін дзень, раніцай, у хату прыйшлі людзі ў чорным адзенні і забралі Мікіту. Далей здарылася рэанімацыя, турма, допыты і здзекі. Потым — абсурдныя суды. Судоў было вельмі шмат. Маці заўсёды плакала, але да апошняга верыла, што сына адпусцяць.
У выніку нас чакала другая крымінальная справа для Мікіты і звальненне бацькоў з працы. Начальства даведалася, што сын актыўна ўдзельнічаў у пратэстах і груба папрасілі сысці. Мікіту асудзілі другі раз за гвалт з наглядчыкаў. Вынік — 6 гадоў і 6 месяцаў турмы. Некаторы час Мікіта адбываў тэрмін пакарання ў Бабруйскай калоніі для падлеткаў, а калі хлопчыку споўнілася 18 гадоў — яго адправілі ў Магілёў. Аднак на гэтым ніхто не спыніўся.
Нядаўна адбыўся чарговы суд, пасля якога Мікіту адправілі ў строгую Магілёўскую турму на тры гады, але нядаўна Мікіту перавялі ў Жодзіна. Да нядаўняга часу мы спраўляліся з пасылкамі і перадачамі. Цяпер стала зусім кепска. Мама працаваць не можа, бо хварэе на гіпертанію. Жывем у самым танным арэндным жыллі. Нам хочацца як мага больш дапамагаць сыну, аднак не заўсёды гэта атрымліваецца. Маёмасці ў нашай сям'і няма. Усё даўно прададзена. Засталіся толькі даўгі. Вялікая колькасць сродкаў мы патрацілі на паслугі адваката.
Мы ведаем, што Мікіта цяпер знаходзіцца ў вельмі цяжкіх умовах, і плюс да ўсяго — ён пакутуе на эпілепсію. Аднак наш сын моцны, ён трымаецца і да гэтага часу перакананы, што яго затрыманне — незаконнае, таму нікому не падпарадкоўваецца. Мы, ягоныя бацькі, як і многія беларусы, вельмі верым, што аднойчы рэжым упадзе і сына рэабілітуюць.
Якая сума неабходна?
1100 € — перадачы і пасылкі для Мікіты; аплата сустрэчы адваката і Мікіты для таго, каб ацаніць ягоны стан.