Фота: Сяргей Сацюк, «Зеркало»
Мікіта Залатароў быў арыштаваны ў 16 гадоў, пасля чаго апынуўся ў рэанімацыі, а далей – у СІЗА. Амаль шэсць гадоў ён правёў за кратамі ў выхаваўчай калоніі і турме, дзе яго білі, катавалі і не давалі неабходных лекаў ад эпілепсіі. А ў сакавіку 2026 года Мікіту гвалтоўна выдварылі з краіны ў Літву.
Мяне завуць Мікіта Залатароў. Пасля вызвалення я апынуўся ў Вільнюсе без ніякіх дакументаў. Замест пашпарта – даведка і атэстат за 9-ы клас. За пяць месяцаў, што я на свабодзе, толькі-толькі пачаў прыходзіць у сябе. Ужо тут, у Літве, мне споўнілася 22 гады, і я толькі пачынаю з нуля выбудоўваць свой жыццёвы шлях – і ў прафесійным, і ў побытавым плане.
Я яшчэ не паспеў нармальна ўладкавацца і знаходжуся ў падвешаным стане. Цяпер у мяне няма ні працы, ні стабільнага жылля. Часовае мне аплацілі да 18 верасня, што будзе далей, я не ведаю.
Пошукі працы пакуль таксама не далі выніку. А гэта ставіць пад пагрозу і маё здароўе: у мяне эпілепсія, таму я павінен рэгулярна прымаць лекі. Цяпер мне неабходна працягваць лячэнне і забяспечыць сябе неабходнымі прэпаратамі.
Я хацеў бы атрымаць прафесію, якая дазволіць мне ў далейшым самастойна зарабляць. Яшчэ да вызвалення я думаў пра працу барберам, і зараз знайшоў адпаведнае навучанне ў Вільнюсе – SYNTH Akademija. Пасля яго заканчэння я атрымаю сертыфікат дзяржаўнага ўзору і змагу ўладкавацца на працу па спецыяльнасці.
Для мяне гэта асабліва важна, бо я не хочаў бы пастаянна залежыць ад чужой дапамогі. Я хочу вучыцца, працаваць і паступова навучыцца самастойна забяспечваць сябе. Але пакуль у мяне няма магчымасці аплаціць навучанне і адначасова вырашаць пытанні з жыллём і лячэннем.
Планую яшчэ прайсці навучанне ў аўташколе. У бліжэйшай будучыні вадзіцельскія правы дапамогуць мне пры пошуку дадаковай працы і дазволяць самастойна забяспечваць сябе.
За кратамі я правёў большую частку свайго юнацтва. Пакуль астатнія мае равеснікі вучыліся, атрымлівалі навыкі і веды, а таксама першы вопыт працы, я гэтага рабіць не мог.
Дапамажыце мне пачаць жыццё нанова – атрымаць прафесію, знайсці працу, аднавіць здароўе і самастойна будаваць сваю будучыню.
Буду ўдзячны за любую дапамогу.
Сума збору
€5128
€3500 – навучанне на барбера ў SYNTH Akademija
€1000 – арэнда жылля на два месяцы
€500 – навучанне ў аўташколе
€128 – лекі ад эпілепсіі на год
