Мяне завуць Юры Несцярэнка і я з'яўляюся музыкам і пісьменнікам. У 2019 годзе я быў незалежным назіральнікам ад кампаніі «Права выбару» на парламенцкіх выбарах. У выбарах 2020 года зноў удзельнічаў як незалежны назіральнік і журналіст.
З канца 2020 да красавіка 2021 г. ішлі суды, дзе я спрабаваў абараніць сваё права на базавыя патрэбы (мне незаконна адключылі ваду). Падчас апошняга суда памёр цяжка хворы бацька.
Перажыўшы дадзены ланцужок падзей, я быў вымушаны з'ехаць са свайго роднага горада. Наступны перыяд пражываў з сям'ёй (з двума малагадовымі дзецьмі) у малюсенькім памяшканні ў адным з інтэрнатаў суседняга горада, працягваючы супрацоўнічаць з незалежнымі выданнямі.
Напачатку 2021 года некаторыя выданні былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Пайшлі арышты з дзікімі «уварваннямі» людзей у бронекамізэльках, масках, са шчытамі ў кватэры журналістаў а 6-й раніцы. Так пацярпеў адзін з маіх калег, у якога былі канфіскаваныя апаратура і абсталяванне. Потым у фатографа, з якім мы рабілі некалькі сюжэтаў па гісторыі і культуры Магілёўшчыны, таксама былі ператрусы з канфіскацыяй камп'ютарнай тэхнікі і нашага абсталявання.
Падчас урывання і ператрусу ў аднаго са старэйшых і аўтарытэтных журналістак Магілёўскай вобласці былі знойдзеныя працоўныя дакументы, дзе фігуравала маё прозвішча.
Падчас допыту ў мясцовым РАУСе адзін з журналістаў убачыў на стале следчага тэчку з маім прозвішчам. Аб гэтай сітуацыі ён у тэрміновым парадку паведаміў нашаму калегу, які на той момант ужо выехаў за мяжу. Пасля гэтага сябры і калегі, абмеркаваўшы і прыняўшы да ўвагі сітуацыю, якая пагаршалася ўсё больш, параілі нашай сям'і тэрмінова хавацца. Зрабіць гэта было нам нескладана, бо ад пачатку года мы і так сядзелі на валізах, але не змаглі атрымаць шэнгенскія візы на ўсю сям'ю. У сярэдзіне красавіка было прынятае рашэнне ў тэрміновым парадку выехаць у Грузію. Цяпер мы будзем удзячныя кожнаму, хто зможа нам выказаць сваю падтрымку на час абгрунтавання ў новай краіне.
Якая сума неабходна?
1400 € — аплата жылля і камунальных паслуг; неабходнае харчаванне і спадарожныя выдаткі для падтрымання сям'і з 4 чалавек.