Рэабілітацыя для пенсіянеркі Наталлі Васільеўны

  • Гісторыя

Вымушана пакінула Беларусь (разам са старэйшым сынам) два месяцы таму. З-за рэпрэсій, якія доўжыліся на працягу некалькіх гадоў у адносінах да мяне, а пасля і маёй сям'і.

Далейшае знаходжанне ў краіне стала немагчымым.

У жніўні і лістападзе-снежні 2020-га была асуджана на 10 і 7 сутак па арт.23.34 і 17.1. Рэпрэсіям падвергліся і двое сыноў восенню 2020 і летам 2021. Пасля ператрусу ў кватэры, а таксама стрэсу пагоршылася здароўе. Маю праблемы — парушэнне сістэмы кровазвароту, а таксама праблемы суставаў. Знаходжуся па гуманітарнай візе ў Польшчы і на ўтрыманні старэйшага сына.

Якая сума неабходна Наталлі Васільеўне Бордак?

1960 € — Лячэнне сардэчна-сасудзістай сістэмы і пазваночніка (наступствы аперацыі па выдаленні міжпазваночнай кілы).

:
€ 710
Збор завершаны. Сабрана: € 710