Дапамога на лячэнне і рэабілітацыю беларускай мастачкі Наталлі Борд

  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць Наталля Борд, я мастачка. Мае працы прысвечаны імкненню да вольнай Беларусі. Ёсць таксама і тэма вайны Расеі супраць Украіны.

Пасля жніўня 2020 года я двойчы сядзела на «сутках», а таксама праходзіла сведкай па крымінальнай справе праз «абразы прадстаўніка ўлады». Рэпрэсіям падвергліся і двое маіх сыноў — яны таксама прайшлі праз «суткі».

У 2021 годзе пасля ператрусу я з'ехала з краіны. Цяпер жыву ў Польшчы ў мястэчку недалёка ад Кракава. Займаюся творчасцю. У 2023 годзе прайшлі дзве мае выставы. Таксама я ўдзельнічала ў сумесных з дыяспарай акцыях і паказах. Налета мае карціны будуць паказаныя ў Кракаве і ў Варшаве.

Не так даўно я зламала руку. Косці зрастаюцца не вельмі добра, таму я вымушана піць лекі. Акрамя таго, мяне турбуюць іншыя праблемы са здароўем, выкліканыя узростам.

Мне патрэбная дапамога на лячэнне і рэабілітацыю, каб маё утрыманне не было цяжарам для маіх дзяцей, і каб я магла і далей займацца творчасцю, расказваючы пра вольную Беларусь.

Сума збору:

€1500

350€ – аплата фізіятэрапіі
150€ – аднаўленне дзеяздольнасці рукі пасля пералому
1000€ – стаматалогія/пратэзаванне

:
€ 1 500
Збор завершаны. Сабрана: € 1 500