Дапамога актывістам, якія маюць патрэбу ў экстранай рэлакацыі

  • Гісторыя

Мы, Наталля і Аляксандр, з чэрвеня 2020 года з усім народам былі на вуліцах і плошчах. Апроч удзелу ў акцыях і пратэстах, мы ніколі не баяліся выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю ў жыцці і сацсетках. У сакавіку 2022 года Аляксандр быў затрыманы. Пасля 2 месяцаў знаходжання ў СІЗА, ў траўні Аляксандр быў асуджаны па артыкуле 368.1 на 2 гады «хіміі» з накіраваннем. Падаў апеляцыю. Апеляцыйны суд быў прызначаны на ліпень. З залы суда Аляксандр быў выпушчаны пад падпіску.

Пасля гэтага рэжым стаў аказваць ціск на бізнэс. Мы вялі фермерскую гаспадарку разам з сям'ёй. Да сярэдзіны чэрвеня ў райвыканкаме нам адкрытым тэкстам сказалі, што бізнэс закрыюць. Пачаліся выклікі Наталлі ў міліцыю. У гэты час дачка здавала сэсію ў ВНУ. Так мы прынялі рашэнне адразу пасля здачы сэсіі зьяжджаць з краіны ў Грузію. У апошніх чыслах чэрвеня з жонкі таксама ўзялі падпіску, перад гэтым прад'явіўшы фота і геалакацыю з пратэстаў. Напачатку ліпеня мы выехалі ў бок Грузіі. Дачка аўтобусам, а мы на асабістым аўтамабілі.

Пры праходжанні кантролю ў Верхнім Ларсе нас разгарнулі, патлумачыўшы гэта забаронай на выезд ад МУС РБ. Дачка праехала і цяпер знаходзіцца ў Тбілісі. Мы паспрабавалі праехаць праз Абхазію, але аказалася, што гэта немагчыма. Тады мы прынялі рашэнне паспрабаваць прабрацца ва Украіну.
 
У раёне стыку Харкаўскай і Сумскай абласцей спрабавалі сысці ва Украіну пешшу. Былі затрыманыя расейскімі акупантамі. Ноч правялі на нейкай памежнай заставе, а пасля начных здзекаў і прыніжэнняў былі аштрафаваныя на 2000 расейскіх рублёў і адпушчаныя.

У нас не было ніякага іншага выйсця, акрамя як паехаць да далёкіх сваякоў. Цяпер мы знаходзімся ў іх. Пакуль не вырашылася пытанне з дзіцем, ніякіх дзеянняў не прадпрымалі. Аднак у дадзены момант маем патрэбу ў сродках на пражыванне, пераезд і абгрунтаванне ў іншай краіне.

Якая сума неабходна?

4400 € — пераезд у Грузію для дзвюх асобаў; пражыванне на першы час.

Сабрана:
€ 589 з 4 400