Вітаю. Мяне завуць Наталля Сайед, мой збор як крык роспачы. Але пра ўсё па парадку.
У 2020 годзе я была назіральніцай у Бабруйску, мяне затрымлівалі на выбарчым участку. У 2021 годзе з двума маленькімі дзецьмі пакінула Беларусь, баючыся пераследу. Нават пасля пераезду актыўна вяла асабісты TikTok «RadistkaKat» і летась праз гэта трапіла ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, так што дарога дадому мне закрытая.
Мы з дзецьмі цяпер жывём у Валенсіі. Зарабіць тут так і не атрымалася, працу знайсці я не змагла. Таму адкрыла музычную студыю, каб праводзіць заняткі па вакале, але прыбытку гэта не прыносіла. Грошай было небагата, жыллё знайсці складана. Усё ўскладнялася тым, што пасля прыезду ў Валенсію я падалася на бежанства. Але Гішпанія дагэтуль не выдала нам мясцовыя дакументы, а пашпарты ў маіх дзяцей ужо пратэрмінаваныя. Сыноў 7 і 8 гадоў выхоўваю адна, без падтрымкі іх бацькі.
Адзіны чалавек, які не адмовіў тады ў дапамозе, – амерыканец Фрэнк, яму зараз 76 гадоў. Ён прапанаваў нам жыць у кватэры, якую арандаваў са сваёй цяпер ужо нябожчыцай жонкай каля 12 гадоў таму. Я павінна была яму даверыцца, таму што іншага варыянту не заставалася: у мяне не было ні сяброў, ні сваякоў, толькі двое маленькіх дзяцей, і нам не было дзе жыць. Мы з ім не ў адносінах, проста часцяком дапамога прыходзіць з вельмі нечаканых крыніц.
Паколькі Фрэнк на пенсіі, а ў мяне грошай небагата, на арэнду нам хапала не заўсёды. Бывалі моманты, калі адключалі святло за нявыплату, і шмат чаго непрыемнага. З цяжкасцю хапала на ежу. Нават ложак для дзяцей аддалі суседзі. Усім гэтым незадаволеныя арандатары і хочуць нас выселіць праз суд.
Але калі гэта адбудзецца, мы ніколі ў жыцці не знойдзем нічога за гэтую ж цану (Фрэнк заключыў дамову 12 гадоў таму, цана не мянялася, і цяпер яна нашмат ніжэйшая за рынкавую).
Таму адзіны варыянт для нас – пагасіць гэты доўг. І пасля ў судзе адстойваць права заставацца там жыць. Мы з дзецьмі ў гэтай кватэры ўжо прапісаныя, і хацелі б застацца.
Я ў роспачы і дэпрэсіі ад уласнай бездапаможнасці. Прашу дапамогі ў зборы, каб мы не апынуліся на вуліцы. У Гішпаніі вялікая праблема з акупасамі і сквотэрамі. Я не адношуся ні да першых, ні да другіх, я проста прыстойны чалавек у цяжкай сітуацыі.
Сума збору:
€4000
доўг па арэндзе за кватэру за 8 месяцаў