Маё імя – Наталля Дуліна. Я – экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, усё жыццё жыла і працавала ў Менску.
У 2020 годзе, пасля ўдзелу ў агульнанацыянальнай забастоўцы (пра што я пісьмова паведаміла адміністрацыю ўніверсітэта), мяне звольнілі. З таго часу я пяць разоў падвяргалася адміністрацыйным арыштам па 14 ці 15 сутак за палітычную актыўнасць.
3 кастрычніка 2022 года мяне затрымалі па падазрэнні ў крымінальных злачынствах з-за актыўнага ўдзелу ў масавых мерапрыемствах на тэрыторыі МДЛУ і «садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці» – я дала інтэрв'ю «экстрэмісцкаму каналу», – і прыгаварылі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем. Гомелі. Там я правяла прыкладна два гады. Калі мне заставалася 6 месяцаў да заканчэння тэрміна, мяне раптоўна вывезлі з групай іншых палітвязняў у Літву. Мне не далі даведкі аб вызваленні і нават забралі ўсе дакументы, звязаныя з маёй справай, пакінуўшы толькі пашпарт. Так я аказалася ў вымушанай эміграцыі.
Мне неабходна неяк устаць на ногі і забяспечыць сябе, працягваць жыць на новым месцы, знайсці працу. У Беларусь я вярнуцца не магу, гэта небяспечна і можа скончыцца чарговым арыштам. Мне маральна вельмі цяжка, таму што мяне пазбавілі дома, пазбавілі нейкага статусу. Я вызваленая, але ў мяне няма дакументаў, якія могуць гэта пацвердзіць. Я грамадзянка Беларусі, але не магу пражываць у сваёй краіне. Я пенсіянерка, але праз адсутнасць дакументаў не магу атрымліваць сваю пенсію. Фактычна я адрэзана ад свайго ранейшага жыцця, а каб пачаць новае, прашу аб дапамозе.
Сума збору
€5000
Магчымасць на працягу хаця б некалькіх першых месяцаў знайсці жыллё і вырашыць праблемы са здароўем, паколькі я маю патрэбу ў пратэзаванні зубоў.