Беларуская актывістка ў Польшчы просіць аб падтрымцы на лячэнне і арэнду, каб не апынуцца з дачкой на вуліцы

  • Гісторыя

Мяне завуць Настасся Азарка. Я актывістка з Беларусі і шмат гадоў удзельнічала ў пратэстных і праваабарончых ініцыятывах. У пачатку 2000-х я далучылася да актывізму праз «Малады фронт», і ў 2004 годзе праваабаронцы прызналі мяне вязніцай сумлення. Падчас выбараў 2020 года я таксама не засталася ў баку: пісала тэксты, удзельнічала ў дваровых ініцыятывах, займалася праваабарончай дзейнасцю, дапамагала з юрыдычнымі пытаннямі, падтрымкай зняволеных, збірала кавідную базу, была на сувязі з людзьмі, якія дапамагалі выязджаць з краіны.

На шчасце, мая актыўнасць спачатку заставалася незаўважанай сілавікамі, але ў чэрвені 2020 года праз маю грамадзянскую пазіцыю мяне звольнілі з афіцыйнай працы, а ў верасні таго ж года я засталася і без падпрацоўкі.

У 2021 годзе пра мяне даведаліся сілавікі, верагодна, на падставе фота і відэа з акцый у 2020 годзе. Мне стала вядома, што я фігурую ў крымінальнай справе іншай актывісткі і магу быць затрымана. Таксама ад органаў апекі сталі паступаць пагрозы пазбавіць мяне бацькоўскіх правоў. Ратуючыся ад пераследу я з непаўналетняй дачкой спачатку пераехала з нашага горада ў Гродна, а ў чэрвені 2022 года – у Польшчу.

Так мы і жывём у Польшчы. Да нядаўняга часу я працавала на заводзе, але ўжо месяц як засталася без працы. Незадоўга да звальнення і так невялікую зарплату, якой разам з сацыяльнымі выплатамі ледзь хапала на самае неабходнае, паменшылі, а выплаты на дзіця прыпынілі на час замены карты побыту. Грашовых зберажэнняў і так не было, у выніку я залезла ў даўгі, а праз адсутнасць грошай атрымала буйны штраф за безбілетны праезд. Мне проста няма чым плаціць за кватэру, у халадзільніку пуста.

Абвастрыліся даўнія праблемы са здароўем, траўмы, неўралагічныя і гінекалагічныя праблемы: зубы разбураны, патрэбна санацыя і наступная імплантацыя, запаленні паўтараюцца. Праз чэргі нават с накіраваннем абследаванні адкладаюцца. Пасля пераследу і вымушанага ад'езду мне рэкамендавана тэрапія ў псіхолага, які працуе з ПТСР, каб стабілізаваць сон і трывогу, аднавіцца і паўнавартасна клапаціцца пра дзіцёнка.

Я прашу падтрымкі, таму што адна не спраўляюся з базавымі выдаткамі: трэба закрыць арэнду, даўгі і прайсці першасныя абследаванні і лячэнне, каб стабілізаваць наша становішча і ўтрымацца на новым месцы.

Сума збору
€3000

€900 – 2 месяцы арэнды жылля
€1500 – стаматалогія і кансультацыя псіхолага
€600 – бытавыя патрэбы і адзенне

Сабрана:
€ 50 з 3 000