Аліна Нагорная і Ігар Случак займаюцца абаронай беларускай мовы ў Беларусі. Дзякуючы іх дзейнасці беларуская мова да гэтага часу ёсць на таварах, таблічках, дакументах і на сайтах.
Пасля 2020 года сям’я трапіла ў поле зроку сілавікоў і сацыяльных службаў і вымушана былі з'ехаць са свайго дома. Яны разумелі, што калі іх затрымаюць, дзеці могуць аказацца ў дзіцячым доме. Праваабаронцы хаваліся ў Беларусі і працягвалі сваю дзейнасць – пісалі шмат зваротаў за беларускую мову, выдавалі кнігі, праводзілі даследаванні, арганізоўвалі непублічныя мерапрыемствы.
Гэтая сітуацыя працягвалася больш за два гады. Аліна і Ігар часта пераязджалі з месца на месца і працавалі падпольна. Яны не маглі карыстацца сваімі сім-картамі, банкаўскімі картамі і машынай. Ім быў закрыты нармальны доступ да медыцынскіх паслуг, яны не маглі наведваць публічныя месцы і абмяжоўвалі кантакты са сваякамі і сябрамі.
Такое жыццё вельмі вымотвае. Таксама нядаўна адбылося некалькі рэчаў, якія паскорылі ад'езд сям'і. Па-першае, іх сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Акрамя таго, надыйшоў час рабіць дзіцяці прышчэпку. Але паколькі зрабіць яе можна толькі ў дзяржаўнай паліклініцы, ім трэба было зноў рызыкаваць і спадзявацца, што і на гэты раз іх не затрымаюць. Таксама з-за штодзённага стрэсу пачало псавацца здароўе, і сям'я вырашыла з'ехаць з Беларусі.
Цяпер ім патрэбна дапамога, каб арандаваць жыллё, купіць рэчы дзецям і вырашыць назапашаныя праблемы са здароўем.
Сума збору:
€5000
Сродкі патрэбныя на вырашэнне тэрміновых праблемаў са здароўем, набыццё дзіцячых рэчаў і арэнды жытла на першы час.