Беларуска мае патрэбу ў дапамозе для лячэння і барацьбы з дэпрэсіяй

  • Гісторыя

У 2020 годзе Надзея далучылася да пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, была затрыманая і правяла некалькі вусцішных дзён у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Цудам аказаўшыся на волі, яна прыняла няпростае рашэнне – з'ехаць з Беларусі ў Польшчу.

«Я заўсёды казала сабе, што дам рады. Галоўнае – быць у бяспецы і паспрабаваць пачаць усё нанова», – узгадвае яна.

Спачатку было вельмі складана: яна амаль не ведала мовы, але хутка знайшла працу ў краме, а з сумам за радзімай дапамагалі спраўляцца доўгія змены і цяжкая праца. Праз два гады Надзеі ўдалося ўладкавацца адміністратаркай у салон прыгажосці. Гэта быў поспех: праца была лягчэйшай і больш адпавядала ейным інтарэсам. Але ў снежні 2024 года персанал скарацілі праз крызіс, і Надзея засталася без працы і без упэўненасці ў заўтрашнім дні.

У 2017 годзе ў беларускі дыягнаставалі касцявое новаўтварэнне ў вобласці лобнай косці, якое выклікала страту прытомнасці і парушэнне кровазвароту. Хоць пухліна не класіфікавалася як злаякасная, лекары папярэдзілі аб рызыцы яе росту і рэкамендавалі пастаянны кантроль.

Цяпер Надзея адчувае пагаршэнне самаадчування і баіцца, што новаўтварэнне пачало расці. Для пацверджання дыягназу і выключэння рэцыдыву ёй неабходна прайсці МРТ. Акрамя таго, доўгая барацьба з хваробай і эміграцыя цяжка адбіліся на псіхічным здароўі. Дзяўчына пакутуе ад дэпрэсіі і панічных нападаў, прымае антыдэпрэсанты і рэгулярна наведвае псіхіятра.

«Мне патрэбнае абследаванне, каб зразумець, ці не пачаўся рост пухліны. Кожны дзень я жыву ў трывозе і няўпэўненасці, – дзеліцца Надзея. – Я баюся, што не спраўлюся з гэтым адна. Нават з антыдэпрэсантамі цяжка змагацца з трывогай і пачуццём безвыходнасці. Кожны прыём у псіхіятра каштуе 300 злотых. Таксама неабходныя сеансы з псіхолагам і пастаянны прыём лекаў».

Дзяўчына знаходзіцца ў Польшчы пааодле гуманітарнай візы, што пазбаўляе яе доступу да бясплатнай медыцыны. Звярнуцца па міжнародную абарону яна не можа праз пагрозу родным. Цяпер яна падпрацоўвае як фрылансерка, але гэтага недастаткова для пакрыцця выдаткаў.

«Я заўсёды старалася даваць рады сама, але цяпер я на мяжы. Мне патрэбнае абследаванне, каб зразумець, што з мной, і атрымаць шанец вярнуцца да нармальнага жыцця, – просіць Надзея. – Вашыя ахвяраванні дапамогуць мне атрымаць медыцынскую дапамогу і зладзіцца з дэпрэсіяй».

Сума збору

€2560

€700 – МРТ,
€460 – лекі,
€800 – прыёмы ў псіхіятра і псіхолага,
€600 – арэнда жылля і базавыя патрэбы.

Сабрана:
€ 19 з 2 560