Добры дзень, мяне клічуць Вольга Капланоўская. Я змушаная была спешна пакінуць Беларусь і з'ехаць ва Ўкраіну, бо на мяне завялі крымінальную справу па артыкуле 369, абраза прадстаўніка ўлады (Карпенкова, аднаго з сілавікоў і прайшлася па дзярж.сімволіцы).
Раніцай да мяне ў кватэру прыйшлі следчыя, прад'явілі абвінавачанне, правялі ператрус і канфіскавалі гаджэты (тэлефоны, кампутар, планшэт, сцягі, налепкі, балон), прымусілі запісаць удзячнае відэа, якое ў выніку на наступны дзень апублікавалі ў сябе на сайце.
Раней неаднаразова затрымлівалася. У лістападзе 2020 года на маршы спрабавалі затрымаць, атрымала скалынанне мозгу і расколіну хвасца. Пісала заяву ў пракуратуру па факце прычынення мне цялесных пашкоджанняў, ва ўзбуджэнні справы адмовілі.
Са снежня мінулага года мной заняліся органы апекі, пасля чарговага пратакола, пагражалі адабраннем дзяцей, спасылаючыся, што я небяспечная для грамадства. У палітычным руху знаходжуся вельмі даўно, з'яўлялася актывістам арганізацый “Зубр”, “Малады Фронт”, “Альтэрнатыва”.
Я адна выхоўваю 2 дзяцей. Аднаму 13 гадоў, другому 2 гады. Знаходжуся ў крытычным цяжкім матэрыяльным становішчы, фінансаў абсалютна няма. З Беларусі выязджала з 10$ у кішэні, бо ўсе грошы пайшлі на дарагія для мяне білеты праз турфірму. На працу выйсці цяпер магчымасці няма, бо малодшага неабходна задаволіць і сабраць у сад, старэйшага ў школу. Малодшы часта хварэе, у яго абструкцыя лёгкіх, часта неабходны медыкаменты і інгалятар, у дзяцей няма годнага харчавання.
Прашу ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць нас на першы час.
Якая сума неабходна?
5150 € — Жыллё, адзенне на 2 дзяцей і 1 дарослага, дзіцячыя якія развіваюць цацкі, харчаванне, медыкаменты, інгалятар, памперсы, збор у школу і сад, набыццё сродкі сувязі, аплата сувязі.