Дапамагчы маці з дзіцем

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я двойчы асуджаная па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады) на некалькі гадоў т. зв. «хатняй хіміі». Таксама мяне ўнеслі ў спіс экстрэмістаў, і на мяне ціснуць сілавыя структуры. Але я ўсё роўна застаюся вернай сваім прынцыпам і не змяніла сваю грамадзянскую пазіцыю.

Праз палітычны" артыкула мне складана знайсці працу. Бо я аформленая як рамесніца, але даход ад такой дзейнасці мінімальны.
Я адна выхоўваю дачку, якой трэба сталае лекаванне. Кожны месяц мы выдаткоўваем вялікія сумы на лекі, лекараў і абследавання і часта ездзім у іншыя гарады да спецыялістаў.

Увосені мая дачка ідзе ў школу, але праз высокія цэны сабраць яе ў першы клас амаль непасільная задача. Таму адзінае маё выйсце — гэта звярнуцца па дапамогу.

Якая сума неабходна?

700 € — На аплату медыцынскіх кансультацый і куплю на некалькі месяцаў неабходных лекаў для маёй дачкі, а таксама на куплю ўсяго неабходнага для пачатку навучання дзіцяці ў школе.

:
€ 720
Збор завершаны. Сабрана: € 720