У 2016 годзе я з'ехаў ваяваць на Данбас. Я ўдзельнічаў у «Тактычнай Групе Беларусь», і вось мая вайна працягваецца дагэтуль.
17 сакавіка 2022 года ў Кіеве, ў выніку няшчаснага выпадку, мая 75-гадовая мама атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём, а менавіта — разрыў маціцы і разрыў мачавой бурбалкі з абрывам аднаго з мачаточнікаў. Воляй багоў яна была выратавана лекарамі 18-га Клінічнага шпіталя Кіева шляхам аператыўнага ўмяшання.
Да 24 красавіка 2022 года мы змагаліся за маміна здароўе сваімі сродкамі, за што дзякуем лекарам 18-га Клінічнага шпіталя Кіева. У мамы стаяць два катэтары: адзін з урэтры, другі з жывата. Яна ляжачая, сікае і спаражняецца ў памперс. Цяпер яна п'е ўжо трэці круг антыбіётыкаў. Тэмпература ўвесь час змяняецца — то 38,8, то 37,7. І так штодня. Сталыя болі, праблемы з пацярпелай ад абрыву мачаточніка ныркай. Мноства спадарожных хранічных захворванняў, зыходзячы з вышэйсказанага. Мы кожны дзень змагаемся за маміна жыццё і будзем удзячныя ўсім тым, у чыіх сілах цяпер аказаць нам падтрымку.
Якая сума неабходна?
7500 € — на хірургічнае ўмяшанне, медыкаментознае лекаванне, абследванне, транспартыроўку ў патрэбную клініку, харчаванне і наступныя выдаткі, звязаныя з лекаваннем.