Я з'яўляюся ўдавой з двума маленькімі дзецьмі. У жніўні 2020 г. пасля сфальсіфікаваных выбараў і жорсткіх разгонаў пратэстоўцаў, стала выходзіць на маршы-пратэсты, удзельнічала ў розных перформансах, акцыях, была ў раённых і закрытых чатах.
У верасні 2020 г. была затрыманая на адным з маршаў, прыцягвалася па артыкуле 23.34 КаАП РБ. Пасля да мяне сталі прыходзіць з дзіцячага садка дачкі з праверкай жыллёвых умоў, праводзілася спецыяльнае расследаванне, дасылаліся запыты ў розныя службы на прадмет фінансавых запазычанасцей і адказнага выхавання дзяцей. Кожны месяц мне сталі прыходзіць позвы ў розныя РАУС, выклікалі на допыты па крымінальных справах аб падпалах. Пастаянна рабіліся званкі супрацоўнікаў РАУС з допытамі.
Мы з мужам прынялі рашэнне аб падрыхтоўцы да пераезду ў іншую краіну. Першым паехаў мой муж, каб знайсці працу і жыллё, падрыхтавацца да нашага з дзецьмі прыезду. Я знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцём да 3-х гадоў, і нягледзячы на ціск з боку органаў — яшчэ магла знаходзіцца ў краіне з двума маленькімі дзецьмі, даўшы мужу час на падрыхтоўку да нашага пераезду.
На вялікі жаль, нашыя планы абрынуліся. У снежні 2021 г. ад каранавіруса памёр мой муж і бацька дзяцей. Я прыняла рашэнне пакінуць Беларусь, бо існуе вялікая верагоднасць, што ў любы момант мяне могуць затрымаць і пазбавіць волі, а дзяцей забяруць у дзіцячы дом. Сябры дапамаглі мне з пераездам у Літву. У нас пачалася адаптацыя да новых умоў жыцця.
Новая краіна, новыя людзі ў асяроддзі, новая кватэра, новы дзіцячы садок у сына. Дачка сёлета пайшла ў 1-ы клас. Дзеткі сумуюць і плачуць па тату, па нашай хаце ў РБ і сваім сябрам. З прычны, што дзеткі яшчэ маленькія і часта хварэюць, я не маю магчымасці працаваць поўны дзень, не магу іх пакідаць, і мая праца цяпер складае разавыя падпрацоўкі. Буду вельмі ўдзячная дапамозе ад кожнага неабыякавага.
Якая сума неабходна?
1500 € — арэнда жылля; харчаванне; адзенне; аплата дзіцячага садка і школы дзецям; лекі для сезонных захворванняў.