Дапамога шматдзетнай маці, якую звальняюць з працы за грамадзянскую пазіцыю

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У жніўні 2020 года я ўдзельнічала ў мітынгах і актыўна падтрымлівала пратэстны рух. З гэтай прычыны мне выпісалі штраф. У лютым плануюць звольніць з працы за палітычныя артыкулы. Таксама ў мой адрас увесь час паступаюць пагрозы забраць дзяцей праз грамадзянскую пазіцыю.

Я з'яўляюся шматдзетнай мамай, якая адна выхоўвае чатырох дзяцей. Забеспячэнне нашага жыцця цалкам ляжала на мне. Я працавала ў калгасе, бо іншую працу знайсці было немагчыма. Цяпер мы перажываем цяжкі перыяд: няма фінансавай магчымасці апрануць дзяцей і стварыць камфортныя ўмовы для іх жыцця. Плюс да ўсяго садок і школа таксама патрабуюць пэўных грашовых сродкаў.

Мы будзем удзячныя кожнаму, хто дапаможа нам пераадолець гэты жыццёвы этап.

Якая сума неабходна?

1200 € — камунальныя плацяжы, аплата садкоў, школы, купля прадуктаў і адзення для дзяцей.

:
€ 1 110
Збор завершаны. Сабрана: € 1 110