Дапамога маме і фатографцы: беларуску абакралі ў Варшаве

  • Гісторыя

Добры дзень! Мяне завуць Таццяна. Я беларуска, жыву з сынам у Варшаве з 2021 году. У 2020 годзе ўдзельнічала ў маршах і дваровых імпрэзах. Потым пераехала з сынам у Польшчу з палітычных прычынаў. Тут атрымала міжнародную абарону.

Спачатку было вельмі складана, але з часам усё наладзілася. Дапамогі нідзе не прасіла, старалася даваць рады сама, думаючы, што камусьці значна горш, чым нам. 2 гады таму працавала ў піцэрыі. Праца добрая, аднак вельмі цяжкая. Сарвала там спіну і больш фізічна працаваць не атрымоўваецца. Пачала зарабляць на скутэры кур'еркай. Праца крыху лягчэйшая, але спіна балела. Паралельна праходзіла навучанне на мастацкую фатаграфію, каб пачаць зарабляць фатографкай. На працягу года набывала патрэбнае абсталяванне (фотаапарат, аб'ектывы, святло), ушчамляючы сябе шмат у чым. Думала, што пачну працаваць з фатаграфіяй, і стане лягчэй. Пайшлі першыя фотасесіі, пра мяне даведаліся, пачалі раскручвацца старонкі ў сацсетках.

1 лістапада 2024 года здарылася няшчасце: у мяне скралі заплечнік з абсталяваннем, якое я так доўга збірала. Таксама ў заплечніку былі ключы і дакументы ад скутэра. Аднаўленне дакументаў займае два тыдні, а ў 20 чыслах месяца трэба аплачваць арандаваную кватэру. Я цяпер не магу зарабляць фатаграфіяй (фотаапарат скралі), не магу працаваць кур'еркай (аднаўляю дакументы). І ў мяне няма варыянтаў, як зарабіць патрэбную суму за бліжэйшы тыдзень. Я ў адчайным становішчы. Не хочацца з дзіцём 12 гадоў апынуцца на вуліцы.

Я не прашу вялізных грошай, мне трэба толькі аплаціць жыцце на адзін месяц. Далей буду зарабляць сама. Прашу тых, хто прасякнуўся маёй гісторыяй, дапамагчы нам з сынам. Мы маем патрэбу ў дапамозе!

Сума збору:

€1500

€700 – арэнда кватэры за месяц

€200 – камунальныя плацяжы

€600 – сродкі на жыццё, пакуль я не атрымаю першы заробак

:
€ 1 787
Збор завершаны. Сабрана: € 1 787