Дапамога маме і тром дачкам, якім давялося ўсёй сям'ёй прайсці праз рэпрэсіі

  • Гісторыя

22.02.2022 да нас прыйшлі дадому з ператрусам. У пастанове было напісана, што Барысавіч Яна і Таня (сёстры) падазраюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ва ўдзеле ў арганізацыі «Зубр».

Яна была незалежнай назіральніцай на выбарах 2020 года. Уся наша сям'я актыўна ўдзельнічала ў пратэстах. Пры ператрусе ў нас канфіскавалі кампутары і тэлефоны. Маму Ганну арыштавалі на 15 сутак за нібыта «супраціў міліцыі». Яна і Таня прабылі 10 дзён на Акрэсціна, затым — 90 дзён у СІЗА на Валадарскага. Тым часам на маму і Насцю таксама завялі крымінальную справу па артыкуле 342.1, але яны паспелі з'ехаць з Беларусі. Суд вынес рашэнне даць 2,5 Яне і 3 гады Тані абмежаванні волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Дзяўчаты прызнаныя палітзняволенымі.

Маму звольнілі з працы. Яна была настаўніцай. Сёстраў адлічылі з універсітэтаў і каледжа. Яна вучылася на біёлага, Насця — на архітэктарку, Таня — на музыку  (іграе на скрыпцы).

Цяпер мы знаходзімся ў бяспецы ў іншай краіне. Аднак на першы час, пакуль мы не ўладкаваліся на працу, нам неабходныя сродкі для арэнды кватэры на некалькі месяцаў, куплю двух ноўтбукаў для магчымасці працы і вучобы. Таксам мы маем патрэбу ў сродках, каб скончыць артадантычнае лекаванне. Будзем удзячныя кожнаму, хто дапаможа нам у гэтай сітуацыі.

Якая сума неабходна?

2000 € — арэнда кватэры на 3 месяцы; купля 2-х ноўтбукаў для магчымасці працы і вучобы; артадантычнае лекаванне.

:
€ 2 121
Збор завершаны. Сабрана: € 2 121