Дапамога маме з дзіцем, змушаным з'ехаць з краіны з-за пераследаў

  • Гісторыя

9 траўня мяне і мужа затрымалі за пікетаванне высечкі з БЧБ-сцягам. Правялі ператрус, забралі тэлефоны і ноўтбукі. 12 траўня мяне ўжо судзілі. Лес каля маёй дачы высякалі хуткімі тэмпамі — ужо віднелася дарога, увесь масіў быў у велізарных пралысінах, уласна мой пост на тэму высечкі лясоў быў першы, з яго пачалася хваля заяў у тэлеграм-каналах, з якіх мы ўсё пазналі аб тым, што праблема дакранаецца усёй краіны.
12 траўня мяне доўга дапытвалі і схілялі да сведчання супраць мужа, зрабілі відэа з маім прызнаннем, правялі суд і асудзілі на 100 б.в.. Мужу прысудзілі 30 сутак, потым зрабілі яшчэ 8 сфабрыкаваных пратаколаў і павялічылі да 60 сутак. Па прыездзе дадому, у паштовай скрыні я знайшла ліст, у якім гаварылася, што па мне і мужу праводзіцца праверка на прадмет узбуджэння крымінальнай справы. Трэба было дзейнічаць — я ўзяла маму (мне пагражалі, што і яе таксама пасадзяць), дзіця і з'ехаў з краіны. Штраф перад ад'ездам я аплаціла, каб не было праблемаў з выездам. Цяпер мы вырашаем, як быць далей. Я апынулася адна ў чужой краіне, Мужа побач няма, я ІП — працаваць пакуль не магу, бо ўся тэхніка была канфіскаваная. Выдаткі на жыллё, харчаванне, і адваката для мужа — усё гэта цяпер лягло на мае плечы і вельмі патрэбна фінансавая падтрымка.

Якая сума неабходна?

1000 еўра — арэнда жылля ў новай краіне, харчаванне, дапамога мужу

:
€ 237
Збор завершаны. Сабрана: € 237