Калі мужчына вызваліўся з калоніі, яго маці ўжо хварэла. Ён пасяліўся з ёй і даглядаў, але жанчына пражыла менш за год – і памерла на руках у сына.
Мяне клічуць Уладзімір*, я былы палітзняволены. 2020 год для мяне не быў нечаканым, па настроях большасці было відавочна, што нешта адбудзецца. Але вялізныя чэргі з жадаючых падпісацца за апазіцыйных кандыдатаў узрушылі. Нават мая мама, з хворым сэрцам, хістаючыся, але пайшла паставіць свой подпіс. Здавалася, уся Беларусь стане нарэшце вольнай.
Але потым, калі ўсё заціхла, за мной прышлі і затрымалі за «абразу». Далей – некалькі гадоў у калоніі. Бясконцыя шмоны, пагрозы, суткі ў ШІЗА, адкрытая нянавісць да мяне і іншых «бэчэбэшнікаў», як нас называлі. Здароўе, вядома, там таксама не палепшылася: і да калоніі былі хранічныя захворванні, а пасля некалькіх гадоў у жудасных умовах усё толькі стала горш.
Нажаль, калі я вызваліўся, удомку чакалі страшныя навіны: мама, мой адзіны родны чалавечак, захварэла невылечным захворваннем. Натуральна, арышт сына сур'ёзна падкасіў яе здароўе. Ёй паставілі дыягназ, пакуль я быў у калоніі, але мне ніхто не казаў. Пасля выхаду я жыў з мамай і даглядаў, як мог. Але бясконцыя візіты сілавікоў, мае адзнакі ў РАУС кожны тыдзень не дадавалі ёй спакою. Праз некалькі месяцаў пасля майго вызвалення мамы не стала – памерла ў мяне на руках.
Цяпер я ў складанай сітуацыі: праблемы са здароўем, працай, незразумела, як наладзіць будучыню, улічваючы, што ўжо хутка пенсійны ўзрост. Але самае галоўнае, мне трэба выканаць свой абавязак перад мамай і паставіць ёй помнік. А гэта каштуе немалых грошай. Са сваімі праблемамі я разбяруся, але магілу мамы пакінуць недагледжанай проста не магу. Таму буду ўдзячны за любую дапамогу!
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імёны герояў. Выява згенеравана пры дапамозе ШІ.
Сума збору
€2500
Прывядзенне магілы мамы ў парадак і ўстаноўка помніка
