Падтрымка сям'і Моніча Сяргея

  • Гісторыя

Сярожу першы раз затрымалі 9 жніўня, тры дні быў на Акрэсціна, потым перавезлі ў Жодзіна. У аўтазаку калі іх перавозілі, моцна збілі.

14 жніўня яго адпусцілі, і ён вырашыў, што трэба змагацца за справядлівасць і праўду. Мы ўдзельнічалі ва ўсіх маршах і дваровых чаяванні.

Другі раз яго затрымалі 21 снежня. У 8 вечара перад працай, пры затрыманні прысутнічаў Кубракоў. Яго збілі перад тым як прывезці ў РУУС г. Заслаўе. А 12-й ночы прыехалі дадому з ператрусам. У машыне знайшлі пакуначак з астаткам марыхуаны і трубачку з попелам. На допыце Сярожа адмаўляў, што гэта яго наркотыкі і, што ён ужываў наркатычныя рэчывы (што потым ягоныя словы экспертыза і даказала, бо ў ягоным арганізме наркатычных сродкаў не выяўлена). На другім допыце ён напісаў чыстасардэчнае прызнанне, што наркотыкі яго (як ён потым сказаў на спатканні ў яго не было выбару).

Ніводнага разумнага доказу на судзе не было агучана, акрамя чыстасардэчных прызнанняў. Цяпер Сярожа адбывае тэрмін у ВК-15, усіх палітвязняў там паставілі на прафучэты (многія ўжо па пяць разоў былі ў Шыза). Юнакоў пазбавілі ўсіх перадач і лісты з цяжкасцю прыходзяць.

Якая сума неабходна?

1100 € – на ўтрыманне нашай сям'і, рэчавай перадачы мужу і для прадуктовых перадач.

:
€ 1 120
Збор завершаны. Сабрана: € 1 120