Дапамога маме-актывістцы, якая выхоўвае дзіцяці

  • Гісторыя

Я з'яўляюся грамадска-палітычнай актывісткай. Прайшла праз крымінальныя і адміністрацыйныя пераследы. Артыкулы, якія мне прад'яўлялі — 193'1 КК РБ, 23.34, 21.14 і інш. Была схільная да рэпрэсій і гвалту з боку так званых «прадстаўнікоў улады», ў выніку чаго атрымала цялесныя пашкоджанні.

Апроч вышэйпералічанага, прайшла праз звальненні з месцаў працы па палітычных матывах, нягледзячы на тое, што выхоўваю дзіцяці ў адзіноце. Так, у чэрвені 2020 года, мяне ў чарговы раз звольнілі з афіцыйнай працы ў пякарні, а ў верасні — з неафіцыйнай працы ў краме.

Праз ціск і пагрозы пазбаўлення бацькоўскіх правоў я была вымушана спачатку пераехаць у іншы горад, а потым разам з дзіцём з'ехаць у Польшчу. Атрымала міжнародную абарону. Пакуль не магу ўладкавацца на сталую працу, бяру часовыя падпрацоўкі, якіх хапае толькі на ежу. Цяпер неабходна аплаціць пакой, які я здымаю, прайсці медкамісію і МРТ галаўнога мозгу.

Якая сума неабходна?

3020 € — арэнда жылля; медыцынскае абследаванне; побытавыя патрэбы.

Сабрана:
€ 1 532 з 3 020