Мяне завуць Аляксей Махнач і з 2012 года я хварэю на слаба вылекаваную аўтаімунную хваробу Крона. Гэтая хвароба паражае ўсе аддзелы кішачніка, а таксама печані (пратокаў і артэрый), падстраўнікавай залозы, скуры, крыві, якія суправаджаюцца раздражнёным кішачнікам, адсутнасцю апетыту, слабасцю, дэпрэсіяй і апатыяй. Я змагаўся з сімптомамі і паразамі ад тоўстага да тонкага кішачніка, прамой кішкі, страўніка, стрававода і паражніны рота; якія выяўляюцца язвамі і крывацёкамі; рубцамі, болем нервовых канчаткаў вакол кішачніка і печані; засмечаннем жаўцегонных пратокаў печані і жоўцевай бурбалкі; панкрэатытам падстраўнікавай залозы. На дадзены момант, для падтрымання жыцця мне патрэбны лекі, кансультацыі і абследаванні з мэтай прадухіліць з'яўленне анкалагічнага захворвання ў тоўстым кішачніку і блізкіх з ім органах.
З 2018 года я атрымліваў імунадэпрэсіўную тэрапію лекамі (інфліксімаб фламмэгіс), якія атрымліваліся за кошт дзяржавы. Да 2018 года знаходзіўся на гармонных прэпаратах, што негатыўна адбілася на арганізме, і пасля моцнага прыступу з болем, крывавым крэслам і тэмпературай — я быў шпіталізаваны ў чарговы раз. Шпіталізацый з 2012 года было шмат, як і медыцынскіх кансіліўмаў. На кансіліўме ў пачатку 2018 года мне была прызначаная біялагічная тэрапія прэпаратамі інфліксімаб фламэгіс (400 мг з фізрастворам ўнутрывенна). І так лекаванне праходзіла да 8-мі ін'екцый у год рэчывамі паўднёвакарэйскай, турэцкай, а ў 2020 годзе — ужо беларускай вытворчасці, эфект якіх быў слабы.
У кастрычніку 2021 года я быў затрыманы, змешчаны спачатку на 15 сутак у ЦІП Акрэсціна. Потым — на 4 сутак у ШІЗА ІЧУ Акрэсціна, па палітычна матываванай крымінальнай справе за мітынгі 6 верасня 2020 года ў г. Менску. Пасля, на 30 дзён быў змешчаны ў следчую турму г. Жодзіна, потым — 2.5 месяца СІЗА г. Менска на вул. Валадарскага 2. Мяне выпусцілі 16 лютага 2022 года і я адразу лёг у лякарню, дзе пацвердзілі пагаршэнне стану здароўя, прапанавалі атрымаць групу інваліднасці. Для абскарджання рашэння суда скараць мяне на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем, 21 красавіка я павінен быў атрымаць інваліднасць, але да суда не атрымаў, а толькі 28 красавіка, пасля рашэння суда. Каб не мяняць прысуд на хатнюю хімію, я атрымаў 28 красавіка даведку аб інваліднасці 2 групы (непрацоўную групу), аб чым маю дакументы з сабой. Пасля падаў наглядную скаргу, па якой мне змянілі меру стрымання пакарання на хатнюю «хімію».
З 13 ліпеня 2022 года я знаходжуся ў Вільні, дзе пражываю да гэтага часу, падтрымліваючы здароўе таблеткамі, ад якіх маю негатыўны эфект. На самаадчуванне аказваецца толькі падтрымліваючы эфект, таму маю патрэбу ў дапамозе, якую ўжо не магу атрымліваць па меркаванні сваёй рэлакацыі ў Літву і пакуль не маю ВНЖ, а толькі гуманітарную візу D. Чакаць рашэння, на якое падамся 25 кастрычніка, яшчэ давядзецца доўга, а гэта значыць, я не атрымаю тут дапамогі ад дзяржавы. У мяне няма магчымасці і рэсурсаў аплачваць лекаванне, ў якім мае вострую патрэбу. Магчыма, кожныя два месяцы мне трэба будзе атрымліваць кансультацыі і лекаванні ў лякарні Санторышкес, а таксама — абследаванні кішачніка (каланаскапія) і страўніка (гастраскапія), УГД органаў брушнай паражніны і тых, што прызначаць мне ў лякарні па месцы.
Прашу аказаць мне дапамогу ў лекаванні гэтай хваробы. Лекі каштуюць дорага, адна ін'екцыя абыходзілася прыкладна ў 2400 беларускіх рублёў, у коштах 2021 года ў Менску, у 10-й лякарні РЦГ цэнтра.
Мае сваякі перажываюць за мяне, але зрабіць ужо нічога не могуць, такой сумы ў мяне няма, бо гэта не пад'ёмна для мяне, расцэнак я не ведаю ў Літве, і кансультацыя была ў мяне платная, па месцы. Лекі, якія падтрымліваюць, я часткова атрымліваю з пасылкамі, аднак буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто акажа мне падтрымку ў паўнавартасным лекаванні хваробы.
Якая сума неабходна?
2000 € — абследаванні; лекі; кансультацыі з лекарамі.