Дапамога былому палітвязню Іллю Міронаву, ініцыятару праекта «Пішыце лісты!»

  • Гісторыя

Мяне завуць Ілля Міронаў, я з'яўляюся валанцёрам і ініцыятарам праекту «Пішыце лісты!». Пачынаючы з 2011 года, прымаў актыўны ўдзел у пратэстах, акцыях РПСС, пасля чаго я быў вымушаны прайсці праз рэпрэсіі, дзясятак разоў затрымліваўся, падвяргаўся штрафам і арышту, пазбыўся бізнэсу.

Спачатку абставіны прымусілі мяне з'ехаць на працу ў РФ, а потым у Польшчу. У ліпені 2020, у самы разгар перадвыбарнай гонкі, я прыняў актыўны ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці, маніторыў судовыя паседжанні, актыўна збіраў і перадаваў прадуктовыя перадачы, пісаў лісты салідарнасці. Гэта паўплывала на тое, што на працягу перыяду з 2020 па 2021 год мяне сем разоў арыштоўвалі, а ў кватэры прайшло 10 ператрусаў.

Я правёў больш за 70 сутак у ізалятары і заплаціў 20 базавых. 30 верасьня быў арыштаваны па «справе Зэльцэра», 389 дзён правёў у турме. У рэшце рэшт суд скараў мяне на 1,5 гады лагера, суправаджаючы выракнеабходнасцю выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічыняў. Таксама мяне накіравалі на прымусовае лекаванне па 107 КК РБ.

Якая сума неабходна?

5000 € — аплата пазыкаў, выдаткаваных на адваката; арэнда жылля; купля прадуктаў харчавання і рэчаў першай неабходнасці.

:
€ 1 372
Збор завершаны. Сабрана: € 1 372