Падтрымка пенсіянеркі Міронавай Валянціны, якая з'ехала ратуючыся ад крымінальнага пераследу

  • Гісторыя

Добры дзень!

Мяне завуць Валянціна Міронава. Я маці былога палітвязня, грамадскага актывіста Іллі Міронава. Мне 73 гады, я пенсіянерка. У жніўні 2020 года я займалася валантэрскай дзейнасцю: маніторыла мясцовыя працэсы і дапамагала палітвязням. Двойчы прыцягвалася па адміністрацыйных артыкулах.

Першы раз мяне затрымалі 25 лютага 2022 года пасля пачатку буйных уварванняў РФ ува Ўкраіну «за масавае пікетаванне з дапамогай БЧБ сцяга». У рэальнасці на падваконні ў куце стаяла вазачка з бчб-пячэннем памерам 3х5 см, а побач размяшчаўся ўкраінскі сцяжок. Вынік: ІЧУ, суд, штраф.

Другое затрыманне — падабайка ў супольнасці Facebook «Гомельскі флагшток». Вынік: ІЧУ, суд, штраф.

Пасля ад'езду сына ў Вільню маё жыццё ператварылася на пекла. Такое адчуванне, што ўсе супрацоўнікі РАУС пабывалі ў мяне дома, часам па два разы на дзень. Ператрусы, пытанні, выклікі ў СК… паказальны разгром кватэры.

23 студзеня 2024 года а 7 раніцы да мяне дадому прыйшлі супрацоўнікі КДБ і РАУС, правялі ператрус, канфіскавалі 1200 даляраў і трымалі як сведку па справе «Dessidentby», да таго ж склалі пратакол за падпіскі на канал «Стоп Лука» (не было ў мяне гэтай падпіскі). А праз некалькі дзён мяне зноў выклікалі ў следчы камітэт, дзе прад'явілі пастанову аб прызнанні мяне падазронай у здзяйсненні злачынства па ч.2 арт. 361-4 КК РБ (арт. 361-4 КК РБ — любая экстрэмісцкая дзейнасць).

Было прынята рашэнне аб маёй экстранай эвакуацыі (дзякуй усім, хто прыняў удзел у маім выратаванні). Бегла з адным заплечнікам. У Беларусі нікога не засталося з родных, кватэра кінутая на волю лёсу.

Я разумею, што для мяне гэта квіток у адзін канец, але пакуль не разумею, як мне жыць далей. З'явіліся вялікія праблемы са зрокам і слыхам.

Прашу вас аказаць мне падтрымку і дапамогу.

Сума збору:

€3000

€1000 – пражыванне 3 месяцы
€1000 – бытавыя выдаткі на 3 месяцы
€1000 – медыцынскія выдаткі, звязаныя з праблемамі, якія з'явіліся са слыхам і зрокам.

:
€ 3 213
Збор завершаны. Сабрана: € 3 213