Кацярына Таланкова, 39 гадоў. Скончыла Магілёўскі медыцынскі каледж, з 2011 года працавала акушэркай у радзільным доме.
У 2020 годзе брала актыўны ўдзел у перадвыбарнай кампаніі. Была сябрам ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Магілёве і Магілёўскай вобласці. Ужо тады сутыкнулася з пераследам па палітычных матывах.
Пасля выбараў удзельнічала ў акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і іх вынікаў. Апошняй кропляй і нагодай экстрана пакінуць РБ з'явіўся ператрус і допыт у КДБ 9 ліпеня 2021 года. У Беларусі Кацярыне пагражае пераслед па крымінальным артыкуле і пазбаўленне волі.
Экстранна пакінула краіну з 2 непаўналетнімі дзецьмі: дачка 12 гадоў і сын 3 гады.
На дадзены момант знаходзіцца ва Украіне і мае патрэбу ў нашай фінансавай падтрымцы.
Якая сума неабходна?
2000 € — Падтрымка Кацярыны з дзецьмі.