Дапамога групе медыцынскай эвакуацыі ў набыцці неабходнага рыштунку

  • Гісторыя

Мы – беларускія добраахвотнікі, каманда медыцынскай эвакуацыі.
Мы займаемся тым, што вывозім параненых з лініі фронту і з гарачых кропак. Прасцей кажучы, мы ратуем жыцці.

Наша група цяпер працуе на Данецкім напрамку. Тут вялікі запыт на эвакуацыю, бо шмат параненых. Да кожнага мы мусім своечасова даехаць, стабілізаваць, вывезці яго з зоны баёў і перадаць далей.

Нам патрэбна ваша падтрымка:
Трэба набыць новыя насілкі для пераноскі параненых. Гэта вельмі важны прадмет, без якога выцягваць людзей з поля бою часта бывае немагчыма.
А яшчэ нам патрэбны сродкі на рамонт нашых аўтамабіляў, на якіх мы вывозім людзей. Часта праз бруд, бездараж і пад абстрэламі.

Дзякуй за вашу дапамогу!

Сума збору:

€4000

€1500 – насілкі для пераноскі параненых
€2500 – неабходны рамонт транспарту

Сабрана:
€ 2 529 з 4 000