Добрага дня з Ўкраіны!
Наша каманда стварае наземныя рабатызаваныя комплексы (НРК) для Сіл абароны Украіны. Гэтыя машыны замяняюць людзей там, дзе рызыка занадта вялікая.
Што робяць нашыя НРК?
- Дастаўляюць байцам прыпасы, медыкаменты, фартыфікацыйныя матэрыялы.
- Вывозяць параненых з поля бою, калі дарагая кожная секунда.
- Зніжаюць рызыку для вайскоўцаў – бо аператар кіруе НРК са сховішча, знаходзячыся ў адноснай бяспецы.
Мы хочам адкрыць збор сумесна з фондам BYSOL на вытворчасць трох НРК для байцоў выведкі Другога інтэрнацыянальнага легіёна абаронцаў Украіны, дзе змагаюцца ў тым ліку і беларускія добраахвотнікі.
Мы звяртаемся да кожнага неабыякавага беларуса: ваша дапамога ратуе жыцці!
Падтрымайце наш збор – кожны ўнёскак набліжае нас да перамогі!
Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!
Сума збору:
€13177
€7020 – адна сярэдняя дыстанцыйна кіраваная платформа
€5360 – дзве малыя дыстанцыйна кіраваныя платформы
€797 – мачта з комплексам антэн і рэтранслятар