Я «Кнот» – беларускі добраахвотнік са спецпадраздзялення Grec_Company_Grup
Да 2020 года я жыў у Беларусі, меў сваю справу па вырабе мэблі і развіваў бізнэс. Але калі пачаліся мірныя пратэсты, я прыняў у іх удзел і патрапіў пад небяспеку крымінальнага пераследу. Таму напачатку 2021 года я з'ехаў у Англію, дзе збіраўся будаваць жыццё з нуля. Аднак распачатая поўнамаштабная вайна змяніла мае планы і ў 2022 годзе я паехаў у Польшчу ў мабілізацыйны цэнтр. Адтуль я накіраваўся ўва Ўкраіну ваяваць у Полк Каліноўскага.
4 кастрычніка 2022 года я атрымаў сур'ёзнае раненне на Запарожскім напрамку. Лячэнне было доўгім і заняло амаль 5 месяцаў. За гэты час я прайшоў некалькі курсаў падвышэння кваліфікацыі, а таксама курсы тактычнай медыцыны. Пасля гэтага я стаў санінструктарам у навучальным цэнтры Палка Каліноўскага. А яшчэ праз год я перайшоў у спецпадраздзяленне замежнага легіёна.
Мне патрэбна ваша дапамога, каб набыць неабходны рыштунак, які дапаможа мне выконваць задачы санінструктара, а таксама ў выпадку чаго захавае маё жыццё.
Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!
Сума збору:
€3000
€700 – актыўныя навушнікі
€330 – летнія ваенныя боты
€500 – баявыя нагавіцы
€60 – устаўкі-накаленнікі
€60 – налакотнікі
€600 – тактычны заплечнік
€440 – балістычныя акуляры
€60 – падсумак Ferro Concepts
€250 – баявы пояс