Дапамога ў адаптацыі Таццяне Мацулевіч і яе маленькаму дзіцяці

  • Гісторыя

Мяне завуць Таццяна Мацулевіч, я – маладая маці, якая была вымушаная экстрана пакінуць Беларусь разам з маленькім дзіцём. У 2021 годзе майго мужа затрымалі за каментар і пасадзілі на 2,5 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Пасля ўцёкаў майго мужа Аляксея з месца зняволення да мяне сталі прыходзіць праваахоўныя органы. Першапачаткова яны спрабавалі даведацца, дзе ён. Гэта суправаджалася ператрусамі, званкамі, пагрозамі. Яны казалі, што ведаюць, што мы маем зносіны, а я — хаваю злачынца, за што прадугледжана крымінальная адказнасць. Казалі, што я дала няслушныя паказанні пад роспіс, а за гэта таксама прадугледжана адказнасць. Доўгі час мяне спрабавалі ўсяляк напалохаць, каб я сказала, дзе знаходзіцца мой муж, а я не валодала гэтай інфармацыяй. Мае сацсеткі ўвесь час узломвалі. Пагрозы працягваліся. Знаходзіцца ў Беларусі стала вельмі небяспечна і я прыняла рашэнне з'ехаць разам з дзіцём у Літву.

Цяпер мы знаходзімся ў бяспецы і атрымліваем статус бежанца. Пражываем у лагеры і маем патрэбу ў дапамозе на пераезд, зняццё жылля на першы час і іншыя выдаткі. Будзем удзячныя кожнаму, хто падтрымае нас у перыяд адаптацыі ў новай краіне.

Якая сума неабходна?

1000 € — сродкі на пражыванне ў перыяд адаптацыі; арэнда жылля на першы час; купля прадуктаў.

:
€ 1 082
Збор завершаны. Сабрана: € 1 082