Дапамога студэнтцы ў экстраным пераездзе

  • Гісторыя

Мяне завуць Маша Седышова. Я з'яўляюся студэнткай другога курса фізіка-тэхнічнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Была актывісткай страйкаму ГрДУ і ЗБС, актыўна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю ва ўніверсітэце і спрабавала дамагчыся лепшых умоў навучання, за што спазнала ціск з боку адміністрацыі.

27 лютага я выйшла на акцыю пратэсту супраць вайны, ў выніку чаго была затрыманая і асуджаная па артыкуле 24.23 ч. 1 КаАП Беларусі. Цяпер я павінна заплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў. Была вымушана тэрмінова пакінуць Беларусь з-за пагрозы ўзбуджэння крымінальнай справы. У дадзены момант я знаходжуся за межамі Беларусі і маю патрэбу ў сродках для набыцця квітка да Грузіі.

Якая сума неабходна?

€730 – набыццё квітка з Масквы ў Тбілісі.

:
€ 730
Збор завершаны. Сабрана: € 730