Беларуская актывістка з сынам просіць дапамогі пасля смерці маці ў эміграцыі

  • Гісторыя

Добры дзень, сябры!
Мяне завуць Марына Пірог. Я жыла ў Віцебску, працавала на прадпрыемстве «Віцебскмясамалпрам». У 2020 годзе, як і сотні тысяч беларусаў, прыняла актыўны ўдзел у мірных пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў: стаяла ў ланцугах салідарнасці, была на мірнай акцыі пратэсту мастакоў Віцебска на плошчы Свабоды, удзельнічала ў аўтапрабегах, была ў дамавых чатах.

Я адкрыта заяўляла аб сваёй грамадзянскай пазіцыі на працы, адмовілася падпісваць ліст у падтрымку Лукашэнкі. Са старога месца працы давялося звольніцца праз змену кіраўніцтва, а падчас уладкавання на новае месца працы мне наўпрост сказалі, што я пасую, але яны не гатовыя ўзяць на сябе адказнасць.

Рэпрэсіі пасля выбараў працягваліся і сталі ўзмацняцца, я баялася арышту і летам 2023 года з 11-гадовым сынам і 73-гадовай мамай пакінула Беларусь і эмігравала ў Польшчу, дзе атрымала дадатковую Міжнародную абарону.

На жаль, у снежні 2024 года для маёй сям'і надышоў вельмі складаны і балючы перыяд. У маёй маці адбылося рэзкае пагаршэнне стану здароўя, звязанае з прагрэсаваннем анкалагічнага захворвання, з якім мы змагаліся яшчэ ў Беларусі. Маме спатрэбіўся паліятыўны догляд, каб я магла працягваць працаваць. З кожным днём ёй рабілася горш і ў студзені мая маці памерла.

Яе сыход стаў цяжкім ударам для нас. Заўсёды страшна губляць роднага чалавека, а ў эміграцыі перажыць такое яшчэ складаней. Я сама арганізавала крэмацыю мамы і адправіла ўрну з яе прахам у Беларусь для пахавання.

На жаль, на лекі, сядзелку крэмацыю і перапраўку ўрны сышлі ўсе мае невялікія зберажэнні. Я працую ў рэстарацыі, але ў студзені ў сувязі са зменай лакацыі і рамонтам мы не працавалі. Адпаведна, заробку за гэты месяц я не атрымала. Давялося пазычаць грошы.

Трэба аплаціць арэнду кватэры за 2 месяцы, купляць прадукты і рэчы першай неабходнасці. Мы з сынам у Польшчы зусім адныя, дапамагчы нам няма каму, іншых крыніц даходу ў нас няма, і я вельмі спадзяюся на ваш водгук і разуменне!

Сума збору

€3200

€1250 – пахаванне і выдаткі, звязаныя з імі
€1400 – арэнда жылля і камунальныя на 2 месяцы
€550 – прадукты харчавання і бытавыя патрэбы — 450 еўра.

Сабрана:
€ 680 з 3 200